Франсіс Пуленк
Франсіс Пуленк Francis Poulenc | |
---|---|
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 7 студзеня 1899[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 студзеня 1963[4][2][…] (64 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | кампазітар, піяніст, харэограф, музыкант, лібрэтыст |
Інструменты | фартэпіяна |
Жанры | опера, класічная музыка і літургічная музыка[d] |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды | |
![]() |
Франсіс Жан Марсель Пуленк (фр.: Jean Marcel Poulenc; 7 студзеня 1899, Парыж — 30 студзеня 1963, Парыж) — французскі кампазітар, піяніст, крытык, найвыдатнейшы з удзельнікаў французскай «Шасцёркі».
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Паходзіў з багатай сям’і французскіх фабрыкантаў. У 1910 годзе з-за паводкі ў Парыжы сям’я перабралася ў Фантэнбло. Там Франсіс выпадкова купіў «Зімовы шлях» Шуберта — твор, па яго прызнанні, які адыграў немалаважную ролю ў рашэнні стаць музыкантам. Вучань Р. Віньеса (фартэпіяна) і Ш. Кёклена (кампазіцыя). У пачатку 1920-х гадоў удзельнік творчай садружнасці «Шасцёрка». Выпрабаваў уплыў Э. Шабрые, І. Ф. Стравінскага, Э. Саці, К. Дэбюсі, М. Равеля, С. С. Пракоф’ева,
З 1933 па 1959 год шмат выступаў як акампаніятар разам са спеваком П’ерам Бернакам, першым выканаўцам шматлікіх вакальных твораў Пуленка.
У пачатку Другой сусветнай вайны Пуленк быў прызваны ў войска, у зенітнае злучэнне, і да моманту перамір’я — чэрвень 1940 — апынуўся ў Бардо. У гады акупацыі ў яго творчасці яскрава выступаюць патрыятычныя матывы. Ужо праз месяц пасля таго як у Парыжы прынялі нямецкую капітуляцыю, па радыё прагучала кантата для падвойнага хору a cappella на вершы Поля Элюара (паэт таемна пад выдуманым імем пераправіў іх Пуленку) — «Твар чалавечы», якую кампазітар употай падрыхтаваў і партытуру якой з гонарам выставіў у акне свайго дома побач з нацыянальным сцягам да дня вызвалення, а на тытульным лісце напісаў наступныя радкі: «Прысвячаю Пабла Пікасо, працай і жыццём якога захапляюся».
Памёр 30 студзеня 1963 года ад сардэчнага прыступу.
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #11879308X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Francis Jean Marcel Poulenc — ministère de la Culture.
- ↑ а б в Пуленк Франсис // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Francis Poulenc // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
- Нарадзіліся 7 студзеня
- Нарадзіліся ў 1899 годзе
- Нарадзіліся ў Парыжы
- Памерлі 30 студзеня
- Памерлі ў 1963 годзе
- Памерлі ў Парыжы
- Пахаваныя на могілках Пер-Лашэз
- Выпускнікі ліцэя Кандарсэ
- Афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
- Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Кампазітары Францыі XX стагоддзя
- Піяністы Францыі
- Харэографы XX стагоддзя
- Музычныя крытыкі Францыі