Францішак Яшчалд
Францішак Яшчалд | |
---|---|
Дата нараджэння | 1808 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 верасня 1873 |
Грамадзянства | |
Бацька | Войцех Яшчалд[d] |
Альма-матар | |
![]() |
Францішак Яшчалд (польск.: Franciszek Jaszczołd; 1808, Семятычы — 6 верасня 1873) — польскі і беларускі архітэктар, які працаваў на Падляшшы.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў сям'і польскага разбяра і мастака Войцеха Яшчалда . Вучыўся ў Варшаўскім універсітэце.
Працаваў на Беларусі і ў Польшчы.
Вядомыя працы[правіць | правіць зыходнік]
На Беларусі[правіць | правіць зыходнік]
Стварыў шэраг палацаў на Гродзеншчыне і на Палессі
- Косаўскі палац з садам у Мерачоўшчыне (1838, сумесна з Уладзіславам Марконі)
- Палац у Вістычах Брэсцкага раёна (1830-я гады, не захаваўся)
- Палац і парк у Кавярдзяках Брэсцкага раёна
- Капліца-пахавальня роду Ажэшкаў у Закозелі
У Польшчы[правіць | правіць зыходнік]
- Перабудова палаца ў Канстантынаве
- Палац і парк у Корчаве , пазней перабудаваны
- Палац і парк у Раскошы
- Палац і парк у Патрыкозах
- Палац і парк у Няпле
- Палац і парк у Грабануве
- Праект помніка капітана польскай арміі Фелікса Тыкеля (1795—1847) на могілках у Жыхліне (1848)
![]() |
![]() | |
Палац Пуслоўскіх – сучасны выгляд | Палац у Корчаве – сучасны выгляд | Палац у Канстантынаве – перабудаваны па праекце Францішка Яшчалда |
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Яшчалд Францішак // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Францішак Яшчалд на Вікісховішчы |
---|
- Віртуальнае Падляшша Архівавана 16 верасня 2017.