Фёдар Мацвеевіч Іванчанка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Фёдар Мацвеевіч Іванчанка
Дата нараджэння: 6 кастрычніка 1929(1929-10-06) (89 гадоў)
Месца нараджэння:
Альма-матар:
Месца працы:

Фёдар Мацвеевіч Іва́нчанка (нар. 6 кастрычніка 1929, в. Александрыя, Шклоўскі раён) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў саратаўскія будаўнічы тэхнікум імя Леніна (1950) і політэхнічны інстытут (1967). 3 1952 года працаваў у праектных арганізацыях Саратава. 3 1968 у Мінску ў інстытуце «Белдзяржпраект», у 19711989 у інстытуце «Мінскграмадзянпраект».

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя работы на Беларусі: інтэрнат Дзяржбуда Беларусі (1972), будынак інстытута «Мінскграмадзянпраект» (1972, у сааўтарстве) у Мінску; туберкулёзны дыспансер (1975) і анкалагічная бальніца (1986, у сааўтарстве) у в. Бараўляны Мінскага раёна; забудова г. Салігорска і яго адміністрацыйна-грамадскага цэнтра (19681986, кіраўнік аўтарскага калектыву). Сярод іншых работ: гасцініца «Саратаў» (1963), Палац культуры заводада тэхнічнага шкла (1967), абласнога Дом Саветаў на пл. Рэвалюцыі(руск.) бел. (1969, у сааўтарстве) у Саратаве; санаторый «Волга» ў Энгельскім раёне Саратаўскай вобласці (1968, у сааўтарстве).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Іванчанка Фёдар Мацвеевіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993.