Фёдар Фёдаравіч Азміцель
Фёдар Фёдаравіч Азміцель | |
---|---|
Дата нараджэння | 13 жніўня 1918 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 чэрвеня 1944 (25 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Прыналежнасць | СССР |
Гады службы | 1938—1944 |
Званне | старшы лейтэнант |
Бітвы/войны | Савецка-фінляндская вайна, 1939-1940, Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Фёдар Фёдаравіч Азмі́цель (13 жніўня 1918—15 чэрвеня 1944) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, камандзір партызанскага атрада спецыяльнага прызначэння «Гром», які дзейнічаў на тэрыторыі Беларусі, старшы лейтэнант. Герой Савецкага Саюза (5.11.1944, пасмяротна).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Ф. Ф. Азміцель нарадзіўся ў сяле Лінавіцкае Мартукскага раёна Акцюбінскай вобласці (Казахстан). Скончыў 8 класаў, настаўніцкія курсы ў Акцюбінску. Працаваў настаўнікам.
З 1938 г. на службе ў Пагранічных войсках НКУС СССР. Прымаў удзел у савецка-фінляндскай вайне 1939—1940 гг. У 1940 годзе накіраваны на вучобу ў Ленінградскае ваеннае вучылішча НКУС СССР (Нова-Пецергофскае ваеннае вучылішча[1]). Падчас Вялікай Айчыннай вайны удзельнічаў у баях на Паўночным фронце, пад Ленінградам і Масквой. У кастрычніку 1941 г. пераведзены ў Асобную мотастралковую брыгаду НКУС СССР. У студзені 1942 г. Ф. Ф. Азміцель накіраваны ў варожы тыл (праз «Віцебскія вароты») у якасці камандзіра партызанскага атрада асобага прызначэння «Грозны», які дзейнічаў у раёне Орша—Віцебск—Смаленск. Пасля вяртання на Вялікую Зямлю ўзначаліў новы партызанскі атрад асобага прызначэння «Гром», накіраваны ў маі 1943 г. у тыл ворага і увайшоўшы ў склад аператыўнай групы НКДБ СССР «Артур». Атрад выконваў разведвальную і дыверсійную работу на тэрыторыі Віцебскай, Мінскай абласцей і ў Мінску.
У чэрвені 1944 г. у час варожай блакады каля возера Палік (Мінская вобласць) старшы лейтэнант Ф. Ф. Азміцель камандаваў групай па прарыву блакады. 15 чэрвеня партызаны прарвалі 3 лініі абароны праціўніка і большая іх частка выйшла з блакады. Ф. Ф. Азміцель быў цяжка паранены і застаўся прыкрываць агнём адыход партызан. Калі скончыліся патроны, падарваў сябе і ворагаў звязкай гранат.
Пахаваны ў брацкай магіле ў вёсцы Макаўе Барысаўскага раёна Мінскай вобласці.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 5 лістапада 1944 г. Ф. Ф. Азміцелю пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Медаль «Залатая Зорка» Героя Савецкага Саюза
- Ордэн Леніна
- Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені
- медаль.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]- У пасёлку Жанаканыс (былы пасёлак Новы) Акцюбінскай вобласці імем Героя названа адна з вуліц.
- У пасёлку Лінавіцкае на будынку школы ўстаноўлена мемарыяльная дошка.
- Фатаграфія ў экспазіцыі Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны
- У горадзе Новалукомль (Чашніцкі раён, Віцебская вобласць) у гонар Ф. Ф. Азміцеля названы бульвар і устаноўлены помнік[2].
Зноскі
- ↑ Сайт «Героі краіны» (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. У 5-і т. Т.5.: Бібліяграфічны даведнік / Рэд. кал.: І. П. Шамякін і інш. — Мн.: Гал. рэд. БелСЭ імя П. Броўкі, 1981. — Т. 5. — 720 с. — 15 000 экз. (руск.)
- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Фёдар Фёдаравіч Азміцель на сайце «Героі краіны»
- Іван Ждановіч Зямля, з якою разам(недаступная спасылка)
- Годы и память. Озмитель Федор Федорович(недаступная спасылка) // Сайт Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны (руск.)
- Кто открыл тайну секретного противогаза(недаступная спасылка) // Газета «Рэспубліка», № 45 (4711) Чацвер, 12 сакавіка 2009 г.
- Назад в прошлое: Диверсионно-разведывательные отряды несли смерть врагу
- Нарадзіліся 13 жніўня
- Нарадзіліся ў 1918 годзе
- Нарадзіліся ў Акцюбінскай вобласці
- Памерлі 15 чэрвеня
- Памерлі ў 1944 годзе
- Памерлі ў Барысаўскім раёне
- Пахаваныя ў Барысаўскім раёне
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Асобы
- Удзельнікі савецка-фінскай вайны
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны
- Старшыя лейтэнанты СССР