Фёдар Іванавіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фёдар Іванавіч
цар усяе Русі
18 сакавіка 1584 — 7 студзеня 1598
Сумесна з Барыс Фёдаравіч Гадуноў
Папярэднік Іван IV Грозны
Пераемнік Барыс Фёдаравіч Гадуноў

Нараджэнне 31 мая 1557[1]
Смерць 7 (17) студзеня 1598[2][1] (40 гадоў)
Месца пахавання
Род Рурыкавічы
Бацька Іван IV Грозны
Маці Анастасія Раманаўна Захар'іна-Юр'ева[d]
Жонка Ірына Фёдараўна Гадунова[d][3]
Дзеці Феадосія Фёдараўна[d]
Веравызнанне РПЦ і праваслаўе
Дзейнасць палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Маскоўскія князі (12761598)
Даніл Аляксандравіч
Юрый Данілавіч
Іван Каліта
Сямён Горды
Іван II Красны
Дзмітрый Данскі
Васіль I
Васіль II Цёмны
Іван III
Васіль III, жонка Алена Васільеўна
Іван IV Грозны
Фёдар Іванавіч
Юрый Дзмітрыевіч Звенігародскі
Васіль Касы
Дзмітрый Юр’евіч Шамяка

Фёдар Іванавіч (1557 — 1598) — вялікі князь маскоўскі з 18 сакавіка 1584 года.

Трэці сын вялікага князя Івана Грознага і Анастасіі Раманаўны.

Слабы здароўем Фёдар не прымаў удзелу ў кіраванні дзяржавай, быў пад апекай савета баяр, а затым свайго шурына Барыса Фёдаравіча Гадунова, які з 1587 года фактычна быў аднаасобным кіраўніком дзяржавы, а пасля смерці Фёдара стаў яго пераемнікам.

У 1584 годзе данскія казакі давалі прысягу вернасці Фёдару Іванавічу. У 1589 годзе ўстаноўлена патрыяршаства ў Маскоўскай дзяржаве. У 1590—1593 гадах — руска-шведская вайна, вяртанне Маскоўскай дзяржаве гарадоў Ям, Івангорад, Капор’е, Карэла.

У шлюбе з Ірынай Фёдараўнай Гадуновай меў адну дачку Феадосію, якая памерла ў гадавалым узросце ў 1594 годзе. На Фёдары Іванавічы спынілася маскоўская лінія дынастыі Рурыкавічаў (нашчадкаў вялікага князя маскоўскага Івана Каліты). Заснавальнік дынастыі Раманавых — Міхаіл Фёдаравіч, даводзіўся стрыечным пляменнікам Фёдару I (маці Фёдара — Анастасія Раманаўна, была роднай сястрой дзеда Міхаіла — Мікіты Раманавіча Захар’іна); на гэтым сваяцтве грунтаваліся правы Раманавых на маскоўскі сталец.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Зимин А. А. В канун грозных потрясений. — М.: 1986.
  • Павлов А. П. Государев двор и политическая борьба при Борисе Годунове (1584—1605). — СПб.: 1992.