Філістымляне

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Філістымляне
Bas relief de prisonniers philistins sur la facade sud du deuxième pylône (2).JPG
Палонныя філістымляне, старажытнаегіпецкая выява канца 2 тысячагоддзя да н.э.
Агульная колькасць
Рэгіёны пражывання Палесціна
Мова філісцімлянская
Рэлігія політэізм
Блізкія этнічныя групы

Філісты́мляне[1], філісцімляне[2] (ад стараж.-яўр. פְּלִשְׁתִּים, пеліштым[1] — прышэльцы, іншапляменнікі[2] — старажытны народ, які насяляў паўднёвую частку ўсходняга ўзбярэжжа Міжземнага мора[1][2]. Ад наймення філістымлян паходзіць назва Палесціна. Мяркуюць, што філістымляне — індаеўрапейцы[3], выхадцы з Крыта або Малой Азіі[1].

Паводле Бібліі іх паходжанне выводзіцца ад нашчадкаў Хама, род якога засяляў Егіпет[2]. Упершыню згадваюцца ў егіпецкіх крыніцах 13 ст. да н.э.[1][2] у ліку народаў мора — плямён усходняга Міжземнамор'я, якія разбурылі Хецкае царства[2]. Яны ўварваліся ў Сірыю, Фінікію і Палесціну і ўтварылі тут племянны саюз умацаваных гарадоў-дзяржаў. [1], успрыняўшы ханаанейскую мову і рэлігію. Філістымляне прынеслі ў гэты раён познемікенскую культуру жалеза і асіміляваліся з навакольным ханаанейска-ізраільскім насельніцтвам[2].

У 12—11 ст. да н.э. дамагліся гегемоніі ў Палесціне і панавалі там да ўзвышэння ў 10 ст. да н.э. Ізраільскага царства[1][2]. Часта непакоілі ізраільцян, ваявалі з імі і доўгі час прыгняталі іх, пакуль Самуіл не супакоіў іх. На працягу двух стагоддзяў філістымляне яшчэ імкнуліся вярнуць сабе пануючае становішча ў Палесціне, але сталага поспеху не мелі і неаднаразова станавіліся самі аб'ектам нападаў з боку суседніх дзяржаў[2], пакуль у 8 ст. да н.э. не былі заваяваны асірыйцамі[1][2], а ў канцы 6 ст. да н.э. — вавілонскім царом Навухаданосарам[2].

Асноўнымі іх заняткамі былі земляробства, вінаробства і жывёлагадоўля. Ад філістымлян паходзіць грэчаская назва краіны — Палесціна, у якой з часоў панавання рымскага імператара Канстанціна Вялікага (306337) і да нашэсця арабаў (7 ст.) квітнела хрысціянская царква, а яе гарады служылі месцам знаходжання хрысціянскіх епіскапаў.[2]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 1,6 1,7 БелСЭ, т. 10, С. 594.
  2. 2,00 2,01 2,02 2,03 2,04 2,05 2,06 2,07 2,08 2,09 2,10 2,11 Скарына Ф. Творы:… С. 143—144.
  3. The Indo-Europeans and Historical Linguistics

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т.10. Сошна — Фут / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Бел.Сав.Эн., 1974. — 656 с.: іл., карты. С. 594;
  • Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.143—144. ISBN 5-343-00151-3.