Рухала Мусаві Хамейні
| Рухала Мусаві Хамейні | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| перс.: روحالله موسوی خمینی | |||||||
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Пераемнік | Алі Хаменеі | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Абальхасан Банісадр | ||||||
| Пераемнік | Алі Хаменеі | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
24 верасня 1902[1][2] ці 17 мая 1900[1] |
||||||
| Смерць |
3 чэрвеня 1989[2] ці 3 сакавіка 1989[4] |
||||||
| Месца пахавання | |||||||
| Род | Khomeini family[d] | ||||||
| Імя пры нараджэнні | перс.: سید روحالله مصطفوی | ||||||
| Бацька | Seyyed Mostafa Khomeini[d] | ||||||
| Жонка | Хадзіджэ Сакафі[d] | ||||||
| Дзеці | Мустафа Хамейні[d], Ахмад Хамейні[d][4], Zahra Mostafavi Khomeini[d], Farideh Mostafavi[d] і Muṣṭafā Ḫumainī[d][4] | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Веравызнанне | іслам[6] і імамізм[d][7][8] | ||||||
| Партыя | |||||||
| Аўтограф |
|
||||||
| Бітвы | |||||||
| Узнагароды | |||||||
| Сайт | imam-khomeini.ir (перс.) (англ.) | ||||||
Рухала́ Мусаві́ Хамейні́ (перс.: روحالله خمینی; 24 верасня 1902[1][2] ці 17 мая 1900[1], Хамей, Марказі[3] — 3 чэрвеня 1989[2] ці 3 сакавіка 1989[4], Тэгеран) — іранскі рэлігійны і дзяржаўны дзеяч. Вялікі аятала, Рахбар (правадыр), лідар Ісламскай рэвалюцыі 1979 года ў Іране. Вышэйшы кіраўнік Ірана з 1979 года.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Атрымаў рэлігійную адукацыю. З 1922 года ў г. Кум, выкладаў. у 1950-я гады атрымаў тытул «аятала». З 1963 года знаходзіўся ў апазіцыі да шахскага рэжыму Ірана. За крытыку рэформ шаха Махамеда Рэза Пехлеві быў высланы ўладамі ў Турцыю, затым пераехаў у Ірак (1964), пазней — у Францыю (1978). За час выгнання стаў лідарам іранскай апазіцыі.
Яго арышт пацягнуў самыя буйныя хваляванні за дзесяцігоддзе, звыш за 1000 забітых. У студзені 1979 года вярнуўся на радзіму, узначаліў Іранскую рэвалюцыю (1978—79). З 1 лютага 1979 года лідар Савета ісламскай рэвалюцыі, да якога 11—13 лютага перайшла ўся ўлада ў краіне.
Паводле распрацаванай ім канцэпцыі тэакратычнай дзяржавы і створанай на яе аснове Канстытуцыі Ісламскай Рэспублікі Іран 1979 года Рухала Мусаві Хамейні быў пажыццёвым духоўным лідарам (Рахбарам) і фактычным правіцелем Ірана. Праводзіў курс на ісламізацыю ўсіх бакоў жыцця краіны, канфрантацыю з ЗША, на пераможнае завяршэнне ірана-іракскай вайны (1980—88). У ліпені 1988 года пагадзіўся на мірнае ўрэгуляванне ірана-іракскага канфлікту.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г Ruhollah Khomeini // Encyclopædia Britannica
- ↑ а б в г WorldCat Entities — OCLC, Inc., 2022. Праверана 21 сакавіка 2026.
- ↑ а б Али-заде А. Хомейни Рухулла // Исламский энциклопедический словарь — М.: Ансар, 2007.
- ↑ а б в г Deutsche Nationalbibliothek Record #11856188X // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 21 сакавіка 2026.
- ↑ https://www.lonelyplanet.com/iran/tehran/attractions/holy-shrine-of-imam-khomeini/a/poi-sig/1118982/361025
- ↑ (unspecified title) — ISBN 978-1-4008-3855-4
- ↑ (unspecified title) — ISBN 978-0-19-151738-9
- ↑ (unspecified title) — ISBN 978-1-135-00731-7
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- В. У. Адзярыха. Хамейні // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рухала Мусаві Хамейні
- Нарадзіліся 24 верасня
- Нарадзіліся ў 1902 годзе
- Нарадзіліся 17 мая
- Нарадзіліся ў 1900 годзе
- Нарадзіліся ў Іране
- Памерлі 3 чэрвеня
- Памерлі ў 1989 годзе
- Памерлі 3 сакавіка
- Памерлі ў Тэгеране
- Чалавек года па версіі часопіса «Time»
- Асобы
- Кіраўнікі Ірана
- Палітыкі-эмігранты
- Вялікія аяталы
- Дзеячы Ісламскай рэвалюцыі
- Правадыры паўстанняў
- Антыкамуністы
- Рэвалюцыянеры Ірана