Хлорбензол
Выгляд
Хлорбензол | |
![]() | |
Агульныя | |
---|---|
Хім. формула | C₆H₅Cl |
Тэрмічныя ўласцівасці | |
Класіфікацыя | |
Рэг. нумар CAS | |
PubChem | |
Рэг. нумар EINECS | 203-628-5 |
SMILES | |
RTECS | CZ0175000 |
ChemSpider |
Хлорбензол (фенілхларыд) C6H5Cl — араматычны галагензмяшчальны вуглевадарод.
Бясколерная вадкасць з характэрным пахам, тэмпература плаўлення — −45,58 °C, тэмпература кіпення +131,7 °C. Добра раствараецца ў арганічных растваральніках, з вадой утварае азеатропную сумесь. Мае ўласцівасці араматычных злучэнняў. Атрымліваюць каталітычным хлараваннем бензолу. Выкарыстоўваюць у вытворчасці фенолу, дыхлорбензолаў, фарбавальнікаў, некаторых пестыцыдаў. Таксічны, выклікае галаўны боль, галавакружэнне, санлівасць, разлады стрававання, пры трапленне на скуру — экзэму. ГДК у паветры рабочай зоны 2 мг/м³, у вадаёмах гаспадарча-бытавога прызначэння 0,02 мг/л.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Хлорбензол