Гексахлорэтан

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Гексахлорэтан
Hexachloroethane-2D-stereo.png
[[Выява:{{{карцінка 3D}}}|200px|Гексахлорэтан]]
Агульныя
Сістэматычнае найменне гексахлорэтан
Хім. формула C2Cl6
Фізічныя ўласцівасці
Малярная маса 236.74 г/моль
Тэрмічныя ўласцівасці
Класіфікацыя
Рэг. нумар CAS 67-72-1
PubChem 6214
Рэг. нумар EINECS 200-666-4
SMILES
RTECS KI4025000
ChemSpider 5979

Гексахлорэтан (перхларыд, гексаран, вуглярод шасціхлорысты) C2Cl6 — бясколерныя крышталі са слабым пахам камфары.

Уласцівасці[правіць | правіць зыходнік]

Малекулярная маса 236,72 (236,74[1]) а. а. м. Тэмпература плаўлення ў запаяным капіляры 187 °С. Шчыльнасць 2091 кг/м³ пры тэмпературы 20 °С. Рэчыва сублімуецца ў адкрытых сасудах. Гексахлорэтан умерана раствараецца ў спірце і дыэтылавым эфіры, добра — у CS2, растваральнасць у вадзе 0,005 % (22,3 °С); утварае азеатропную сумесь з вадой (т. кіп. 99 °С, 33,9 % гексахлорэтана).

Гексахлорэтан гідралізуецца цвёрдай шчолаччу пры 200 °С і вышэй, а таксама спіртавым растворам шчолачы да шчаўевай кіслаты. У газавай фазе пры 500—600 °С (або пры 350—450 °С у прысутнасці актываванага вугалю) раскладаецца з утварэннем ССl4 і тэтрахлорэтылену. Пад дзеяннем цынку ў водным асяроддзі ператвараецца ў тэтрахлорэтылен.

Атрымліваюць гексахлорэтан хлараваннем поліхлорэтанаў або тэтрахлорэтылена. У парафазным працэсе гексахлорэтан вылучаюць дэсублімацыяй, у вадкафазным — перакрышталізацыяй са спірту або бензолу.

ГДК 10 мг/м³, у вадзе вадаёмаў санітарна-бытавога водакарыстання 0,01 мг/л.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Гексахлорэтан выкарыстоўваецца у вытворчасці хладону-113, у піратэхнічных рэчывах, у якасці дымаўтваральніка ў сумесі з некаторымі металамі. Таксама выкарыстоўваецца ў медыцыне ў якасці процігліснага сродка[2].

Зноскі

  1. Артыкул на сайце ХиМиК.ру (руск.) 
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — С. 138.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]