Іпрыт
Іпрыт | |
Агульныя | |
---|---|
Хім. формула | C₄H₈Cl₂S |
Тэрмічныя ўласцівасці | |
Класіфікацыя | |
Рэг. нумар CAS | |
PubChem | |
Рэг. нумар EINECS | 684-527-7 |
SMILES | |
RTECS | WQ0900000 |
ChemSpider |
Іпрыт (HD або гарчычны газ, сінонімы: 2,2'-дыхлордыэтылавы тыаэфір, 2,2'-дыхлордыэтылсульфід, 1-хлор-2-(2'-хлорэтылтыо)-этан, «Лост») — хімічнае злучэнне з формулай S(CH2CH2Cl)2. З’яўляецца баявым таксічным атрутным рэчывам скурна-нарыўнога дзеяння (па іншай класіфікацыі — АР цытатаксічнага дзеяння, агульна алкіліруючай уласцівасці).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Быў сінтэзаваны ў Германіі — Німанам (у 1859 годзе) і (незалежна) брытанскім навукоўцам Фрэдэрыкам Гутры (англ.: Frederick Guthrie) у 1860 годзе. Упершыню іпрыт быў ужыты Германіяй 12 ліпеня 1916 года супраць англа-францускіх войскаў, якія былі абстраляныя мінамі, якія ўтрымоўвалі масляністую вадкасць, ля бельгійскага гораду Іпр (адгэтуль і назва «іпрыт»).
Паражаючае дзеянне
[правіць | правіць зыходнік]Іпрыт уздзейнічае на арганізм чалавека некалькімі спосабамі:
- разбурэнне клеткавых мембран;
- парушэнне абмену вугляводаў;
- «выдзіранне» азоцістых аснаванняў з ДНК і РНК.
Іпрыт валодае паражаючым дзеяннем пры любых шляхах пранікнення ў арганізм. Паражэнне слізістых абалонак вачэй, насаглоткі і верхніх дыхальных шляхоў выяўляюцца нават пры малаважных канцэнтрацыях іпрыта. Пры больш высокіх канцэнтрацыях нараўне з мясцовымі паражэннямі адбываецца агульнае атручванне арганізма. Іпрыт мае схаваны перыяд дзеяння (2—8 гадзіны) і валодае кумулятыўнасцю.
У момант кантакту з іпрытам раздражненне скуры і балявыя эфекты адсутнічаюць. Пашкоджаннае іпрытам месца схільнае да інфекцыі. Пашкоджанне скуры пачынаецца з пачырванення, якое выяўляецца праз 2—6 гадзіны пасля ўздзеяння іпрыта. Праз суткі на месцы пачырванення ўтворацца дробныя бурбалкі, напоўненыя жоўтай празрыстай вадкасцю. У наступным адбываецца зліццё бурбалак. Праз 2—3 дня бурбалкі лопаюцца і ўтворыцца язва, якая загойваецца праз 20—30 сутак. Калі ў язву пападае інфекцыя, то зажыўленне надыходзіць праз 2—3 месяцы.
Пры ўдыханні пароў або аэразоля іпрыта першыя прыкметы паражэння выяўляюцца праз некалькі гадзін у выглядзе сухасці і пякоты ў насаглотцы, затым надыходзіць моцны ацёк слізістай абалонкі насаглоткі, які суправаджаецца гнойнымі вылучэннямі. У цяжкіх выпадках развіваецца запаленне лёгкіх, смерць надыходзіць на 3—4 дзень ад удушша. Асабліва адчувальныя да пароў іпрыту вочы. Пры ўздзеянні пароў іпрыту на вочы з’яўляецца адчуванне пяску ў вачах, слязістасць, святлабоязь, затым адбываюцца пачырваненне і ацёк слізістай абалонкі вачэй і павекаў, які суправаджаецца багатым вылучэннем гною.
Пранікненне ў вочы кропельна-вадкага іпрыту можа прывесці да слепаты. Пры пранікненні іпрыту ў страўніка-кішачны тракт праз 30—60 хвілін з’яўляюцца рэзкія болі ў страўніку, слінацячэнне, млоснасць, ваніты, у наступным развіваецца дыярэя (часам з крывёю).
Мінімальная доза, выклікаючая з’яўленне нарываў на скуры, складае 0,1 мг/см². Лёгкія пашкоджанні вачэй надыходзяць пры канцэнтрацыі 0,001 мг/л і экспазіцыі 30 хвілін. Смяротная доза пры дзеянні праз скуру 70 мг/кг (схаваны перыяд дзеяння да 12 гадзін і больш). Смяротная канцэнтрацыя пры дзеянні праз органы дыхання на працягу 1,5 гадзіны — каля 0,015 мг/л (схаваны перыяд 4 — 24 гадзіны).
Першая дапамога пры паражэнні іпрытам
[правіць | правіць зыходнік]Антыдота пры атручванні іпрытам пакуль не існуе. Кроплі іпрыта на скуры неабходна неадкладна прадэгазаваць з дапамогай індывідуальнага супрацьхімічнага пакета. Вочы і нос варта багата прамыць, а рот і горла прапаласкаць 2 % растворам пітной соды або чыстай вадой. Пры атручванні вадой або ежай, заражоннай іпрытам, выклікаць рвоту, а затым увесці кашыцу, прыгатаваную з разліку 25 г актываванага вугля на 100 мл воды. Язвы, якія ўтварыліся з-за траплення кропель іпрыта на скуру, варта прыпякаць перманганатам калія (KMnO4)
Ахоўныя сродкі
[правіць | правіць зыходнік]Для абароны органаў дыхання і скурных пакрываў ад дзеяння іпрыта выкарыстоўваюцца адпаведна процівагаз і адмысловая ахоўная адзежа. Варта адзначыць, што іпрыт валодае здольнасцю дыфундыраваць у складаныя арганічныя злучэнні. Таму варта памятаць, што ААК і процівагаз абмежавана абараняюць скурныя пакровы. Час знаходжання ў зоне паражэння іпрытам не павінен перавышаць 40 хвілін, у пазбяганне пранікнення АР праз сродкі абароны да скуры.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Іпры́т // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 302. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Іпрыт