Трыхлорэтылен

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Trichloroethylene Space filling.png

Трыхлорэтыле́н, трыхлорэтэн, ClCH=CCl2арганічнае рэчыва, хлорвытворнае этылену.

Бясколерная вадкасць са сладкаватым пахам. Малекулярная маса 131,39. Тэмпература плаўлення -73 °C. Тэмпература кіпення 86,7 °C, шчыльнасць 1464,2 кг/м³ (пры тэмпературы 20 °C). Мала раствараецца ў вадзе, змешваецца з арганічнымі растваральнікамі. На святле паступова акісляецца з утварэннем фасгену і галагенаўтрымліваючых кіслот і набывае ружовую афарбоўку.

Трыхлорэтылен атрымліваюць хлараваннем сумесі хлорэтанаў і хлорэтыленаў пры тэмпературы 400—500 °C у кіпячым слоі каталізатара.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Трыхлорэтылен выкарыстоўваеццадля абястлушчвання металаў, хімічнай чысткі тэкстылю. Раней выкарыстоўваўся[1] ў вытворчасці монахлорвоцатнай кіслаты.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 10. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]


Шаблон:Агульныя анестэтыкі