Царква Святога Міхаіла (Брунары)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Царква
Царква Святога Міхаіла
укр.: Церква Архангела Михаїла
польск.: Cerkiew św. Michała Archanioła
49°32′02,60″ пн. ш. 21°01′57,25″ у. д.HGЯO
Краіна  Польшча
Вёска Брунары
Канфесія Рымска-каталіцкая царква
Архітэктурны стыль лемкаўскае дойлідства
Дата заснавання 1831
Дата пабудовы XVIII ст.
Статус Сусветная спадчына ЮНЕСКА
Матэрыял драўніна
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Царква Архангела Міхаіла — колішні грэка-каталіцкі храм у в. Брунары  (польск.) Гарліцкага павета Малапольскім ваяводства. Належыць да ўзораў класічнага лемкаўскага дойлідства[1].

У 2013 годзе храм уключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА разам з іншымі драўлянымі цэрквамі ў Польшчы і Украіне.

Гістарычны агляд[правіць | правіць зыходнік]

Першая бажніца ў Брунарах з’явілася пасля 1616 года, калі ў вёсцы была заснавана ўніяцкая парафія. Новую царкву пабудавалі ў 1653 годзе, а цяперашнюю — у XVIII стагоддзі. У 1831 годзе яе перабудавалі і пашырылі. Былы прэзбітэрый аб’ядналі з нефам.

Пасля аперацыі «Вісла» ў 1947 годзе, калі лемкі былі пераселены на заходнія тэрыторыі Польшчы, храм стаў выкарыстоўвацца як касцёл.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Драўляная царква адносіцца да лемкаўскага дойлідства XVII стагоддзя. Архітэктурная структура храма падзелена на тры квадраты: алтар, неф і бабінец. Усе вонкавыя элементы царквы пакрыты гонтам. Над бабінцам узвышаецца вежа. Кожная баня ўвянчана дэкаратыўнымі крыжамі.

Інтэр’ер[правіць | правіць зыходнік]

Інтэр’ер

Унутры барочны іканастас XVIII стагоддзя. Захаваліся насценныя фрэскі XVIII — ХІХ стагоддзяў, наспісаныя ў сініх танах з вінаграднымі матывамі. Акрамя галоўнага алтара XVII стагоддзя ў царкве ёсць два бакавыя алтары XVIII стагоддзя, у якіх знаходзяцца каштоўныя ў мастацкім плане іконы Маці Божай і Праабражэння Гасподняга.

Зноскі

  1. Тарас Я. М. Лемківська школа народного храмового будівництва // Збірник матеріалів Всеукраїнської наукової конференції, присвяченої 65-річчю депортації українців з території Польщі на Східну Україну. — Луганськ, 2010. — С. 42-43

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Тарас Я. М. Українська сакральна дерев’яна архітектура —Львів, 2006 — С. 235—238.
  • Malinowscy G. i Z., Marciniszyn E. i P. . Ikony i cerkwie. Tajemnice łemkowskich świątyń, Carta Blanca, Warszawa 2009.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 1424
рус.англ.фр.