Цэль (Асіповіцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Цэль
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 1 414 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2235
Аўтамабільны код
6
СААТА
7248840061
Цэль на карце Беларусі ±
Цэль (Асіповіцкі раён) (Беларусь)
Цэль (Асіповіцкі раён)
Цэль (Асіповіцкі раён) (Магілёўская вобласць)
Цэль (Асіповіцкі раён)

Цэль[1] (трансліт.: Ceĺ, руск.: Цель) — вёска ў Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Пратасевіцкага сельсавета.

За 16 км на паўднёвы захад ад Асіповіч, 5 км ад чыгуначнай станцыі Лапічы на лініі Асіповічы—Мінск, 149 км ад Магілёва, на правым беразе Свіслачы (прытока Бярэзіны), вакол лес. Чыгуначны прыпыначны пункт Цэль. Побач аўтадарога Мінск — Бабруйск.[2]

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Мясцовасць заселена са старажытнасці, на ўсходняй ускраіне вёскі, на мысе высокага абрывістага берага Свіслачы, абмежаваным з захаду і поўдню ярам, а з поўначы ракой, захавалася селішча ранняга жалезнага веку і часоў старажытнай Русі.[2]

Вядома з 1560 года як сяло Свіслацкай воласці Мінскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, дзяржаўная ўласнасць[2]. У 1589 годзе вылучана са Свіцлацкай воласці ў трыманне па ленным праве князю Фёдару Друцкаму-Горскаму, маёнтак складаўся толькі з Цэлі, але меў статус староства. Пазней трымальнікамі і старостамі цэльскімі былі сын і ўнук князя Фёдара — князі Рыгор Юрый (з 1631) і Міхал Юрый Друцкія-Горскія (да 1648—1651).

Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі. З 1799 года ў Бабруйскім старостве Мінскай губерні, дзейнічала карчма. У 1857 годзе ў Ігуменскім павеце, скарбовая ўласнасць. У 1884 годзе адкрыта школа граматы. У 1890 годзе ў школе граматы 12 вучняў.[2] У 1897 годзе ў Пагарэльскай воласці Ігуменскага павета, дзейнічаў хлебазапасны магазін. У 1907 годзе ў Замошскай воласці Бабруйскага павета.[3]

У 1925 годзе ў вясковай школе 47 вучняў. Дзейнічала бібліятэка і гурток па ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослых. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Кастрычнік». У 2-ю сусветную вайну на франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 27 вяскоўцаў.[3]

У 1990 годзе з Дамбавара[en] (Венгрыя) у Цэль перадыслакавана 22-я ракетная брыгада, узброеная ракетамі Р-17[ru] з ядзернымі боегалоўкамі[4]. У 1996 годзе два дывізіёны брыгады пераўзброены на комплексы 9К79 («Точка»). У 2005 годзе 22-я ракетная брыгада расфарміравана, 383-ці асобны ракетны дывізіён з яе складу ўвайшоў у 465-ю ракетную брыгаду, перадыслакавую ў Цэль красавіком 2005 года з Баранавіч. У 2018 годзе 465-я брыгада перадыслакавана ў ваенны гарадок у Асіповічы[5].

У ліпені 2023 года, пасля мяцяжу ў Расіі, у Цэль перадыслакавалася ПВК «Вагнер».

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Планіроўка вёскі квартальная з пераважна драўлянай забудовай сядзібнага тыпу. На поўдні паселішча адасоблены ўчастак жылой забудовы.[3]

Станам на 2007 года дзейнічалі лясніцтва, базавая школа, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, магазін, сталовая.[3]

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1560 год — 24 дымы[2]
  • 1799 год — 122 жыхары[2]
  • 1897 год (перапіс) — 62 двары, 353 жыхары[3]
  • 1917 год — 79 двароў[3]
  • 1959 год (перапіс) — 431 жыхар[3]
  • 1986 год — 110 гаспадарак, 184 жыхары[3]
  • 2002 год — 59 гаспадарак, 78 жыхароў[3]
  • 2007 год — 43 гаспадаркі, 62 жыхары[3]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  2. а б в г д е ГВБ 2008, с. 132.
  3. а б в г д е ё ж з і ГВБ 2008, с. 133.
  4. Была такая бригада (руск.). Асіповіцкі Край (24 снежня 2021). Архівавана з першакрыніцы 28 ліпеня 2023.
  5. Константин Ковалев. День открытых дверей прошел в 51-й гвардейской артбригаде в Осиповичах (руск.). sb.by (27 лістапада 2018). Архівавана з першакрыніцы 11 верасня 2020.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]