Пратасевіцкі сельсавет
Пратасевіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Статус | сельсавет |
Уваходзіць у | Асіповіцкі раён |
Уключае | 22 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Забалацце |
Дата ўтварэння | 16 ліпеня 1954 |
Насельніцтва (2009) | 3 251 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 6 |
Афіцыйны сайт | |
Пратасе́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Забалацце.
Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Пратасевіцкі сельсавет знаходзіцца ў цэнтральнай частцы Асіповіцкага раёна.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Утвораны 16 ліпеня 1954 года як Восаўскі сельсавет у складзе Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Верайцоўскага і Дзераўцоўскага сельсаветаў[1]. Цэнтр — вёска Восава. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Бабруйскага раёна. 25 лютага 1964 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Пратасевічы, сельсавет перайменаваны ў Пратасевіцкі. З 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Асіповіцкага раёна. 26 сакавіка 1987 года частка сельсавета перададзена ў склад зноў утворанага Асіповіцкага сельсавета. 13 лютага 2002 года да сельсавета далучана частка скасаванага Асіповіцкага сельсавета. 27 снежня 2006 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Забалацце.
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета — 3251 чалавек[2], з іх 84,4 % — беларусы, 11,2 % — рускія, 3,1 % — украінцы[3].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці паводле перапісу 2009 года (руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.