465-я ракетная брыгада
465-я ракетная брыгада | |
---|---|
![]() | |
Гады існавання | з 1988 г. |
Краіна |
![]() |
Падпарадкаванне | Генеральны штаб Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь |
Тып | баявая вайсковая часць |
Дыслакацыя | штаб — Цэль |
465-я раке́тная брыга́да — падраздзяленне ўзброеных сіл Беларусі. Месца дыслакацыі штаба — в. Цэль.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
1 верасня 1988 года ў Баранавічах была сфарміравана 465-я ракетная брыгада.
З красавіка 2005 года брыгада дыслакуецца ў в. Цэль.
На яе ўзбраенні знаходзіцца сучасны ракетны комплекс «Кропка», прызначаны для паражэння мэт і аб'ектаў у тактычнай (аператыўна-тактычнай) глыбіні. Комплекс з'яўляецца высокадакладнай зброяй — кругавое верагоднае адхіленне ад мэты складае 50 метраў, а далёкасць паражэння — да 120 км.
У кастрычніку 2003 года злучэнне ўзнагароджана вымпелам Міністра абароны "За доблесць і мужнасць", праяўленыя асабовым складам брыгады пры правядзенні комплекснага аператыўнага вучэння "Чыстае неба-2003", у наступным па выніках удзелу ў вучэнні "Шчыт Айчыны-2004» — другім.
Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]
- Денис Писаренко ЗНАК КАЧЕСТВА: РАКЕТЧИКИ ИЗ ЦЕЛИ(руск.) (недаступная спасылка). Белорусская военная газета «Во славу Родины!» (30 жніўня 2014). Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2018.
- Григорий Маркушин 1 сентября 465-й ракетной бригаде — 25 лет(руск.) (недаступная спасылка). Асiповiцкi Край (30 жніўня 2013). Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2017.