Цэлясцін Лявонавіч Бурстын
Цэлясцін Лявонавіч Бурстын | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 28 студзеня 1888 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 кастрычніка 1938 (50 гадоў) ці 2 кастрычніка 1938 (50 гадоў) |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | матэматык |
Навуковая сфера | матэматыка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар навук |
Навуковае званне | акадэмік АН БССР, прафесар |
Альма-матар | |
Партыя |
Цэлясцін Лявонавіч Бурстын (28 студзеня 1888, г. Цярнопаль (Галіцыя) — 21 кастрычніка 1938) — беларускі матэматык, доктар філасофіі (1912), акадэмік АН БССР (1931), прафесар (1929)[1].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Венскі ўніверсітэт у 1911 годзе[1].
Член Камуністычнай партыі Аўстрыі з 1925 года. З-за сваіх левых поглядаў не здолеў знайсці ў Аўстрыі работу па спецыяльнасці[1]. У 1929 годзе па запрашэнні БДУ пераехаў у Мінск[1]. Працаваў загадчыкам кафедры вышэйшай матэматыкі БДУ[1]. Быў членам ВКП(б).
У 1931—1937 гадах дырэктар Фізіка-тэхнічнага інстытута АН БССР. З 1936 года акадэмік-сакратар Аддзялення прыродазнаўчых і матэматычных, прыродазнаўчых і тэхнічных навук АН БССР[2]. Пражываў у кватэры № 43 Дома спецыялістаў па вул. Савецкай у Менску.
Арыштаваны 11 снежня 1937 года ва ўласнай кватэры. Асуджаны за «шпіёнскую дзейнасць на карысць Аўстрыі і Польшчы». Загінуў (не вытрывала катаванняў сэрца) у мінскай турме НКУС 2.10.1938. Рэабілітаваны пастановай намесніка галоўнага ваеннага пракурора БВА 2.3.1956. Асабовая справа Б. № 5560-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі[3].
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Навуковыя працы па дыферэнцыяльнай геаметрыі, дыферэнцыяльных раўнаннях, алгебры[1]. Разам з Э. Гурса(руск.) бел. і Э. Картанам(руск.) бел. распрацаваў тэорыю супольнасці сістэм дыферэнцыяльных раўнанняў Пфафа(руск.) бел.. Распрацаваў арыгінальныя метады інтэгравання пфафавых і картанавых агрэгатаў, вырашыў праблему Пфафа для сістэм дыферэнцыяльных ураўненняў з прыватнымі вытворнымі, праблему Кашы для гэтага рода ўраўненняў[1].
Даказаў фундаментальную тэарэму аб укладанні рыманавай прасторы(руск.) бел. ў эўклідаву(руск.) бел..
Перапісваўся з Альбертам Эйнштэйнам[4].
Напісаў адзін з першых падручнікаў для ВНУ па дыферэнцыяльнай геаметрыі на беларускай мове.
Выбраная бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]
- Матэматычныя працы. Мн., 1933;
- Курс дыферэнцыяльнай геаметрыі. Мн., 1933;
- Фізічныя метады матэматыкі. Мн., 1933.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 1,6 Бурстин Целестин Леонович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 93. — 737 с.
- ↑ Акадэмік БУРСТЫН Цэлясцін Лявонавіч (руск.)
- ↑ Маракоў Л. У. БУРСТЫН Цэлясцін Лявонавіч // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 3. Кніга 2. — Мн., 2005.
- ↑ Mir wurde die traurige Aufgabe zuteil, Ihnen, sehr geehrter Herr Professor
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- БЭ ў 18 тамах., Т.3. Мн., 1996, С.273
- Из истории науки и техники Белоруссии: Тез. докл. конф. Минск, 1988.
- Маракоў Л. У. БУРСТЫН Цэлясцін Лявонавіч // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль.. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.
- Маракоў Л. У. БУРСТЫН Цэлясцін Лявонавіч // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 3. Кніга 2. — Мн., 2005.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся 28 студзеня
- Нарадзіліся ў 1888 годзе
- Нарадзіліся ў Цярнопалі
- Памерлі 21 кастрычніка
- Памерлі ў 1938 годзе
- Памерлі 2 кастрычніка
- Памерлі ў Мінску
- Выкладчыкі БДУ
- Супрацоўнікі Фізіка-тэхнічнага інстытута НАНБ
- Дактары навук
- Акадэмікі Акадэміі навук Беларускай ССР
- Выпускнікі Венскага ўніверсітэта
- Члены КПСС
- Матэматыкі Беларусі
- Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі