Цэтрарыя ісландская

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Цэтрарыя ісландская
Isländisches Moos (Cetraria islandica) 6101-2.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cetraria islandica (L.) Ach., 1803

Сінонімы
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   190618
NCBI   78064
EOL   2858645
MB   382416

Цэтрарыя ісландская, або ісландскі мох (лац.: Cetraria islandica) — від лішайнікаў, якія растуць у Еўропе, Азіі, Афрыцы і Аўстраліі.

Распаўсюджванне і экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Цэтрарыя ісландская — характэрны прадстаўнік паглебавых лішайнікаў хваёвых лясоў, верасавішчаў, балот, тундры і лесатундры. Расце прама на глебе або на кары старых пнёў. Аддае перавагу пясчаным незацененым месцам, дзе часам утварае амаль чыстыя зараснікі. Развіваецца толькі ва ўмовах чыстага паветра.

Біялагічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Батанічная ілюстрацыя з кнігі «Köhler’s Medizinal-Pflanzen», 1887.
A, B — расліна; 1 — лопасць слаявіны з пладовым целам тыпу апатэцыя; 2 — край слаявіны з вейчыкамі, якія нясуць пікнідзіі; 3 — асобны вейчык з пікнідзіяй, якая рассейвае пікнаканідзіі; 4 — тое ж у падоўжным разрэзе; 5 — лопасць слаявіны з апатэцыям ў папярочным разрэзе; 6 — зрэз праз лопасць слаявіны і апатэцый, пры вялікім павелічэнні

Яго слаявіна вонкава падобна на друзлую дзярнінку вышынёй да 10-15 см. Яна ўтворана плоскімі, месцамі жалабкова згорнутымі, лопасцямі. Ніжняя паверхня афарбавана святлей, яна светла-карычневая, амаль да белага, са шматлікімі белымі плямкамі і разрывамі кары, якія служаць для пранікнення паветра.

Лопасці няправільна-стужкападобныя, скурыста-храшчавыя, вузкія, плоскія, з кароткімі цёмнымі вейчыкамі. У залежнасці ад асвятлення паверхня гэтых лопасцей карычневая або зеленавата-карычневая, бліскучая. Краі лопасцяў злёгку загнутыя ўверх.

Пладовыя целы ўтвараюцца на канцах пашыраных лопасцей: талеркападобнай формы, карычневага колеру, плоскія або злёгку ўвагнутыя, 1,5 см у дыяметры, са злёгку зубчастым краем.

Раслінная сыравіна[правіць | правіць зыходнік]

Нарыхтоўка сыравіны[правіць | правіць зыходнік]

Слаявіны збіраюць улетку, адрываюць ад субстрату, чысцяць ад расліннага смецця і высушваюць на адкрытым паветры або на сонцы, аднак, больш надзейная сушка ў сушылках з добрай вентыляцыяй.

Хімічны склад[правіць | правіць зыходнік]

Слаявіны цэтрарыі ісландскай утрымліваюць да 70-80 % вугляводаў, галоўным чынам ліхенін (пры гідролізе дае глюкозу, раствараецца ў гарачай вадзе, ад ёду не сінее) і ізаліхенін (раствараецца ў халоднай вадзе, ад ёду сінее), а таксама цукры (глюкозу і галактозу), 0,5-3 % бялкоў, 1-2 % тлушчаў, 1 % воску, каля 3 % камедзі, каля 3 % пігментаў і ад 3 да 5 % лішайнікавых кіслот (уснінавай, проталіхестэрынавай, ліхестэрынавай, фумарпротацэнтраравай і некаторых іншых). Менавіта кіслоты надаюць лішайніку горкі густ і абумоўліваюць яго танізавальную і антыбіятычную ўласцівасці[1].

Фармакалагічныя ўласцівасці[правіць | правіць зыходнік]

Прэпараты цэтрарыі ісландскай валодаюць антысептычнымі ўласцівасцямі: у медыцыне выкарыстоўваюць натрыевую соль уснінавай кіслаты (натрыю уснінат), які валодае антыбактэрыяльнымі ўласцівасцямі[2]. Паказана, што проталіхестэрынавая і ліхестэрынавая кіслоты праяўляюць высокую антымікробную актыўнасць у дачыненні да стафілакокаў, стрэптакокаў і некаторых іншых мікраарганізмаў. Уснінат натрыю ўжываюць вонкава пры лячэнні інфікаваных ран, трафічных язваў, апёкаў[2]Гаммерман, А.Ф.(руск.) бел.; Шупинская, М. Д.; Яценко-Хмелевский, А. А. Растения-целители. Лекарственные растения нашей Родины — М.: Высшая школа, 1963. — 424 с..

Значэнне і ўжыванне[правіць | правіць зыходнік]

З гэтага лішайніку рыхтуюць адвары для лячэння катараў і прастуды, студні супраць дыярэй. Яго таксама ўжываюць як узбуджальную апетыт горыч. Як народны сродак цэтрарыю ісландскую ўжываюць і пры лячэнні туберкулёзу[1].

Цэтрарыя ісландская паказана для лячэння знясіленых хворых. Ужываецца ў выглядзе адвару. У сувязі з тым, што яна змяшчае крухмал (пры растварэнні утварае халадцападобную масу), а таксама антыбіётык — уснінавую кіслату, яе ўжываюць пры запаленнях страўнікава-кішачнага тракту[1].

Ёй сілкуюцца не толькі алені, але і жыхары паўночных краін[3]. Перш чым прымаць лішайнік у ежу, неабходна выдаліць з яго горкія рэчывы. Для гэтага яго вымочваюць у вадзе з содай або поташам на працягу сутак. На 1 ліст вады кладуць 5 грамаў соды або поташу. Калі соды няма, яе можа замяніць шчолаччу, якая вырабляецца з попелу. Шчолач атрымліваюць, раствараючы 50 грамаў попелу у 1 літры вады. Для вымочвання 1 кг моху неабходна 8 літраў шчолачы, разведзенай на 16 літраў вады[3].

Мох, вымачаны на працягу сутак у растворы соды або шчолачы, прамываюць у вадзе і пакідаюць стаяць яшчэ суткі залітым чыстай вадой. Затым расліну высушваюць і здрабняюць у муку, якую дадаюць да жытняй мукі пры выпечцы хлеба[3].

Здробнены лішайнік, кіпячоны на працягу адной-двух гадзін, зварыўшыся, ператвараецца ў халадцападобную масу са слабым грыбным пахам. Калі такую ​​масу працадзіць, то можна атрымаць «халадзец» або «жэле». Развараны лішайнік цалкам замяняе жэлацін, толькі ён непразрысты[3].

У Швецыі з крухмалу моху атрымліваюць патаку, цукар і спірт[3].

Цэтрарыю ісландскую збіраюць круглы год. Узімку яго выкопваюць з-пад снегу[3].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Цетрария исландская, исландский мох // Лекарственные растения и их применение — 5-е, перераб. и. доп.. — Мн.: «Наука и техника», 1974. — С. 52-54. — 592 с. — 120 000 экз.
  2. 2,0 2,1 Блинова К. Ф. и др. Ботанико-фармакогностический словарь : Справоч. пособие / Под. ред. К. Ф. Блиновой, Г. П. Яковлева — М.: Высш. шк., 1990. — С. 254. — ISBN 5-06-000085-0.
  3. 3,0 3,1 3,2 3,3 3,4 3,5 Верзилин Николай Михайлович // «По следам Робинзона», «Сады и парки мира» — Ленинград, 1964, — 574 с. Формат 84Х108 1/16 Уч.-изд. л. 39,98 + 16 вклеек = 43,39 Тираж 50 000 екз.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Пастушенков Л. В. Лекарственные растения — СПб.: Лениздат, 1990. — С. 351. — 800 000 экз. — ISBN 5-289-01148-X, ББК 633.8.
  • Жизнь растений. В 6-ти т. Т. 3. Водоросли и лишайники / Под ред. А. Л. Тахтаджяна. — М.: Просвещение, 1981

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]