Цюдоры, тэлесерыял

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Цюдоры
The Tudors
Жанр(ы)

гістарычная драма

Аўтар(ы) ідэі

Майкл Хёрст

У галоўных ролях

Джонатан Рыс-Маерc
Сэм Ніл
Генры Кэвел
Наталі Дормер
Джос Стоўн
Тамзін Мерчант
Джаэлі Рычардсан
Джэймс Фрэйн

Краіна(ы)

Flag of Ireland.svg Ірландыя
Flag of Canada.svg Канада
Flag of the United Kingdom.svg Вялікабрытанія
Flag of the United States.svg ЗША

На экранах

з 1 красавіка 2007 года
па 20 чэрвеня 2010 года

Працягласць серыі

55 хвіл.

Колькасць серый

38 (4 сезону)

IMDb

ID 0758790

«Цюдоры» (англ.: The Tudors) — тэлесерыял пра дынастыю Цюдораў, дакладней пра перыяд кіравання караля Англіі Генрыха VIII.

Пілотная серыя была выпушчана ў эфір 1 красавіка 2007 года. Прэм'ера другога сезону адбылася 30 сакавіка 2008 года, трэцяга — 5 красавіка 2009. Чацвёрты заключны сезон серыяла стартаваў 11 красавіка 2010 года[1].

Вытворчасць[правіць | правіць зыходнік]

Тэлесерыял зняты кампаніяй Peace Arch Entertainment для канала Showtime сумесна з Reveille Eire (Ірландыя), Working Title Films (Вялікабрытанія) і Canadian Broadcasting Corporation. Здымкі праходзілі ў Ірландыі.

Прэм'ерны паказ «Цюдораў», які адбыўся 1 красавіка 2007 года, атрымаў самы высокі рэйтынг сярод іншых серыялаў Showtime, выпушчаных за апошнія тры гады. Шоу таксама было прызнана адным з самых дарагіх праектаў гэтага тэлеканала. Ужо праз некалькі тыдняў было абвешчана пра працяг здымак другога сезону[2].

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Першы сезон (10 эпізодаў). Англія, 1518—1530 гг. Малады і пыхлівы кароль Генрых VIII прагне заняць лідыруючае месца сярод іншых манархаў Еўропы. Апроч удзелу ў дзяржаўных справах і свецкіх забавах, яму таксама прыпадае супрацьстаяць распаўсюджванню лютэранскага веравызнання ў сваім каралеўстве. Але асноўным клопатам Генрыха з'яўляецца пытанне аб пераходзе у спадчыну прастола. З усіх дзяцей, якія нарадзіліся за гады шлюбу з Кацярынай Арагонскай, выжыла толькі дзяўчынка — прынцэса Марыя. Яго незаконнанароджаны сын ад фаварыткі Бесі Блаунт, Генры Фіцрой, якога Генрых планаваў абвясціць сваім пераемнікам, сканаў у раннім дзяцінстве. У імкненні абзавесціся сынам-спадчыннікам Генрых прымае рашэнне развесціся з Кацярынай і жаніцца на амбіцыйнай прыгажуні Ганне Балейн.

Другі сезон (10 эпізодаў). Англія, 1532—1536 гг. У выніку разрыву з Рымам Генрых становіцца вярхоўным главой царквы Англіі і, анулёўваўшы свой шлюб з Кацярынай Арагонскай, бярэ ў жонкі Ганну Балейн. Яго новы шлюб, аднак, не прыносіць жаданых вынікаў, бо каралева нарадзіла дачку — прынцэсу Елізавету. Адправіўшы Ганну на эшафот па ілжывым абвінавачванні ў шлюбнай здрадзе, кароль намерваецца ўзяць шлюб у трэці раз — з лэдзі Джэйн Сеймур.

Трэці сезон (8 эпізодаў). Англія, 1536—1540 гг. У каралеўстве нарастае незадаволенасць царкоўнымі рэформамі, што абарочваецца буйным паўстаннем у паўночных графствах, вядомым як «Цудоўнае паломніцтва». Жорстка расправіўшыся з мяцежнікамі, Генрых святкуе нараджэнне спадчынніка, прынца Эдуарда, але яго радасць азмрочана смерцю Джэйн Сеймур. Асцерагаючыся ўварвання іспанцаў і французаў, Генрых шукае падтрымкі ў іншых еўрапейскіх дзяржаў і, па патрабаванні свайго міністра Томаса Кромвеля, жэніцца на прынцэсе-пратэстантцы Ганне Клеўскай. Новая жонка не прыйшлася каралю даспадобы, і неўзабаве адбываецца развод, які пацягнуў за сабой і пакаранне смерцю Кромвеля.

Чацвёрты сезон (10 эпізодаў).[3] Англія, 1540—1547 гг. У заключным сезоне акцэнт зроблены на развіцці адносін караля з яго апошнімі жонкамі — Кэтрын Говард і Катарынай Пар, а таксама паказана вайна Англіі з Францыяй, у прыватнасці падрабязна праілюстравана аблога Булоні. У цэлым апісаны заключны перыяд жыцця Генрыха VIII Цюдора[4].

Асноўныя персанажы[правіць | правіць зыходнік]

Роля Акцёр/Актрыса Сезоны
Кароль
Генрых VIII, кароль Англіі Джонатан Рыс-Маерc 1—4
Жонкі караля
Кацярына Арагонская Марыя Дойл Кенэдзі 1—2, 4 (эпізод)
Ганна Балейн Наталі Дормер 1—2, 4 (эпізод)
Джэйн Сеймур Аніта Брыем 2
Анабель Уоліс 3, 4 (эпізод)
Ганна Клеўская Джос Стоўн 3—4
Кэтрын Говард Тамзін Мерчант 3—4
Катарына Пар Джаэлі Рычардсан 4
Прыдворныя
Чарльз Брэндан, герцаг Сафалк Генры Кэвел 1—4
Томас Кромвель Джэймс Фрэйн 1—3
кардынал Томас Уолсі Сэм Ніл 1
сэр Томас Мор Джэрэмі Нортэм 1—2
Томас Говард, герцаг Норфалк Генры Чэрні 1
сэр Томас Уает Джэймі Кінг 1—2
Томас Балейн, граф Уілтшыр Нік Данінг 1—2
Томас Кранмер, архібіскуп Кентэрберыйскі Ханс Мэцісан 2
Эдуард Сеймур Макс Браўн 2—4
сэр Фрэнсіс Браян Алан ван Спрэнг 3
Астатнія
прынцэса Маргарэт Цюдор Габрыэль Анвар 1
Элізабет Блаўнт Рута Гедмінтас 1
прынцэса Марыя Цюдор Блэтнэйд МакКоўн 1
Сара Болжэр 2—4
Папа Павел III Пітэр О'Тул 2
Кэтрын Брэндан, герцагіня Сафалк Ребека Уэйнрайт 1—4
Джэйн Балейн, вікантэса Рочфард Джаан Кінг 2—4
Эн Стэнхоуп, лэдзі Сеймур Эма Гамільтан 3—4
Стывен Гардынер Сайман Уорд 3—4
Роберт Аск Джэрард МакСорлі 3
кардынал Рэджынальд Поўл Марк Хілдрэт 3
кардынал фон Вальдбург Макс фон Сюдаў 3
Генры Говард Дэвід О'Хара 4
Томас Калпепер Торанс Кумбс 4


Узнагароды і намінацыі[правіць | правіць зыходнік]

Джонатан Рыс-Маерс быў двойчы намінаваны на сушуканне прэміі «Залаты Глобус» за лепшае выкананне галоўнай ролі ў драматычным тэлесерыяле (2007 і 2008 гг.).

Джонтан Рыс-Маерс таксама ганараваўся ўзнагародай IFTA (Irish Film and Television Awards) у аналагічнай намінацыі ў 2008 годзе. Тады ж разам з ім святкавалі перамогу Марыя Дойл Кенэдзі і Нік Данінг як лепшыя акцёры другога плану.

У 2009 годзе Марыя Дойл Кенэдзі паўтарыла сваё дасягненне на цырымоніі ўручэння прэміі IFTA, ізноў стаўшы лепшай актрысай другога плану. Лепшым другарадным акцёрам быў прызнаны Пітэр О'Тул, а Джонатан Рыс-Маерс на гэты раз здаволіўся толькі намінацыяй у катэгорыі «Лепшы акцёр драматычнага тэлесерыяла». У 2010 годзе трыўмфатарам IFTA стала Сара Болжэр — яна заваявала ўзнагароду ў катэгорыі «Лепшая актрыса другога плану».

За тры гады свайго існавання серыял неаднаразова атрымліваў намінацыі на прэмію «Эмі» і быў названы лепшым у такіх катэгорыях, як «Лепшы дызайн гарнітураў», «Лепшая арыгінальная музыка да тытраў» і «Лепшая аператарская праца».

Усяго ж у актыве тэлесерыяла «Цюдоры» 37 узнагарод і 56 намінацый[5].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. FINALLY! Henry VIII Returns This Sunday, April 11, For The Season Premiere Of ‘The Tudors!’ (англ.) . hollywoodlife.com. Праверана 14 красавіка 2010.
  2. Showtime’s 'Tudors' continues reign (англ.) . variety.com. Праверана 4 снежня 2009.
  3. Showtime renews -- and ends -- 'The Tudors' (англ.) . hollywoodreporter.com. Праверана 13 красавіка 2010.
  4. Jonathan Rhys-Meyers shines as King Henry VIII for round four of Tudors (англ.) . monstersandcritics.com. Праверана 14 красавіка 2010.
  5. Awards for The Tudors (англ.) . imdb.com. Праверана 4 снежня 2009.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]