Цімафей Іванавіч Святлічны

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Цімафей Іванавіч Святлічны
укр.: Тимофій Іванович Світличний
Дата нараджэння 1 мая 1917(1917-05-01)
Месца нараджэння сяло Святлічнае, Золачаўскі раён Харкаўскай вобласці
Дата смерці 26 чэрвеня 1944(1944-06-26) (27 гадоў)
Месца смерці каля вёскі Кажамякі, Сенненскі раён
Месца пахавання
Прыналежнасць Flag of the Soviet Union.svg СССР
Гады службы 19401944
Званне гвардыі сяржант
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і прэміі
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені Ордэн Чырвонай Зоркі

Цімафей Іванавіч Святлі́чны (1 мая 1917 — 26 чэрвеня 1944) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).

Ц. І. Святлічны нарадзіўся ў сяле Святлічнае Золачаўскага раёна Харкаўскай вобласці Украіны. Атрымаў пачатковую адукацыю. У Чырвонай Арміі з 1940 г. Падчас Вялікай Айчыннай вайны на фронце з 1942 года. Удзельнік Курскай бітвы, вызвалення Смаленскай вобласці, Беларусі.

Разлік «кацюшы» 3-га гвардзейскага мінамётнага палка (3-і гвардзейскі кавалерыйскі корпус, 3-і Беларускі фронт) пад камандаваннем гвардыі сяржанта Ц. Святлічнага асабліва вызначыўся 26 чэрвеня 1944 г. каля вёскі Кажамякі Сенненскага раёна Віцебскай вобласці. На пераправе праз раку Абалянка батарэя рэактыўных мінамётаў на працягу 6 гадзін вяла бой з праціўнікам, рабіўшым спробу вырвацца з «віцебскага катла», знішчыла 13 аўтамашын, 4 гарматы, звыш за 500 салдат. Баявы экіпаж рэактыўнай устаноўкі ў складзе Ц. І. Святлічнага, П. І. Назаранкі, С. Д. Барадуліна загінуў у гэтым баі.

Гераічны разлік быў пахаваны на месцы бою каля вёскі Кажамякі. У 1959 годзе астанкі воінаў перазахаваны ў брацкай магіле ў горадзе Сянно.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

  • Помнікі на месцы бою і ў горадзе Сянно
  • Імем Героя названа адна з вуліц Сянно
  • Бюсты Героя ў пасёлку гарадскога тыпу Золачаў і на радзіме ў сяле Святлічнае
  • Імя Героя навечна занесена ў спіс воінскай часткі

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 278. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Цімафей Іванавіч Святлічны на сайце «Героі краіны»