Ціт Рыгоравіч Сянькоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Ціт Рыгоравіч Сянькоў (2 красавіка 1917, вёска Старакожаўка, Дрыбінскі раён, Магілёўская вобласць — 22 лютага 1985) — Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З сялян. Член КПСС з 1943. Скончыў Дрыбінскі заатэхнікум (1937), Краснадарскае ваеннае авіяцыйнае вучылішча лётчыкаў-назіральнікаў (1940). У Вялікую Айчынную вайну з 1941 на Заходнім, Сталінградскім, 1-м і 2-м Украінскім франтах, штурман звяна, эскадрыллі бамбардзіровачнага авіяпалка. Удзельнік Сталінградскай, Арлоўска-Курскай, Корсунь-Шаўчэнкаўскай, Яска-Кішынёўскай, Львоўскай, Вісла-Одэрскай і Берлінскай аперацый. Штурман эскадрыллі капітан Сянькоў да чэрвеня 1944 года зрабіў 123 баявыя вылеты. Бомбавымі ўдарамі каля г. Знаменка Кіраваградскай вобл. 7.12.1943 эскадрылля Сянькова знішчыла 8 танкаў, 10 аўтамашын з войскамі і грузам, заглушыла 20 агнявых кропак праціўніка, чым садзейнічала савецкім войскам у авалоданні г. Знаменка. Пасля вайны ў Савецкай Арміі. З 1961 у запасе. Пражываў ў Адэсе.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).