Бары Левінсан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бары Левінсан
англ.: Barry Levinson
Дата нараджэння 6 красавіка 1942(1942-04-06)[1][2][…] (82 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Жонка Valerie Curtin[d]
Дзеці Sam Levinson[d]
Адукацыя
Прафесія кінарэжысёр, сцэнарыст, акцёр, кінапрадзюсар, рэжысёр, прадзюсар
Узнагароды
IMDb ID 0001469
levinson.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бары Левінсан (англ.: Barry Levinson; нар. 6 красавіка 1942) — амерыканскі кінарэжысёр, сцэнарыст і прадзюсар. Лаўрэат прэміі «Оскар» 1989 года.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Бары Левінсан нарадзіўся ў Балтымары (штат Мэрыленд, ЗША). Бацькі — Ірвін Левінсан і Віялета Крычынская, яўрэйскія імігранты з Расіі. Вучыўся ў Амерыканскім універсітэце (Вашынгтон, акруга Калумбія). Жонка Валеры Кёрцін. Сын — сцэнарыст і рэжысёр Сэм Левінсан.

Яго першым паўнаметражным рэжысёрскім досведам стаў настальгічны фільм «Забягалаўка» (1982) пра кампанію хлопцаў, якія сталелі ў Балтымары ў канцы пяцідзясятых. Дэбют, у якім згулялі будучыя зоркі Галівуду, тады малавядомыя акцёры Стыў Гутэнберг, Дэніел Стэрн, Мікі Рурк і Кевін Бейкан, меў поспех у крытыкаў і гледачоў, апынуўшыся вельмі пацешным фільмам з бліскучымі камічнымі дыялогамі. «Добрай раніцы, В’етнам» з Робінам Уільямсам, якія рушылі за ім, у ролі залішне вясёлага армейскага радыёвядучага і «Чалавек дажджу» з Дасцінам Хофманам у ролі аўтыста, якія выйшлі ў 1987 і 1988 гадах, прынеслі Левінсану сусветную вядомасць.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Barry Levinson // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Barry Levinson // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.