Чанак’я

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Чанак'я)
Перайсці да: рух, знайсці
Чанак’я
Партрэт
Род дзейнасці:

пісьменнік, філосаф, эканаміст

Дата нараджэння:

350 да н.э.

Месца нараджэння:

Індыя

Дата смерці:

275 да н.э.

Месца смерці:

Патна, Акруга Патна[d], Бенгальскае прэзідэнцтва[d], Брытанская Індыя

Чанак'я, (санскр.: चाणक्य Cāṇakya) вядомы таксама пад імёнамі Каўтылья, Вішнугупта і Ватсьяяна — знакаміты ў індыйскай гісторыі брахман, які граў галоўную ролю ва ўзвядзенні Чандргупты на сталец царства Магадха і ў знішчэнні колішняй дынастыі — Нанда. Ён вылучаўся хітрасцю і тонкім палітычным розумам, і параўноўваецца гісторыкамі Індыі з Макіявелі. Яго пяру прыпісваюць трактат пра палітыку і маральнасць, вядомы пад загалоўкам Чанак'я-сутра, а таксама трактат Чанак'я-раджанітышастра.

Лічыцца, што з-пад яго пяра выйшаў трактат «Артхашастра», у перакладзе з санскрыта — «Навука аб карысці», які быў створаны на працягу IV стагоддзя да нашай эры і лічыцца першай у свеце кнігай, у якой былі сфармуляваны асноўныя прынцыпы дзейнасці спецслужб[1]. Чанак'я з'яўляецца галоўнай дзеючай асобай у вядомай драме Вішакхадаты — «Мудраракшаса».

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Чанакья. Wiki-Linki

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]