Чистое серебро
Чистое серебро | |
---|---|
Жанр | арт-рок |
Гады | 1988–2003 |
Краіна | Беларуская ССР |
Горад | Мінск |
Мовы песень | англійская, руская |
Склад | Уладзімір Зялінскі |
Былыя ўдзельнікі |
Канстанцін Сакалоўскі Аляксандр Салаўёў Аркадзь Дрофман Алег Хамутоў Юрый Задзіран Алег «Паганіні» Усціновіч |
Іншыя праекты |
«Ur’ia», «Лявоны», «Ляпіс Трубяцкі» |
«Чистое серебро» (бел.: Чыстае срэбра) ― мінскі андэрграўндны гурт, які быў створаны Уладзімірам Зялінскім у 1988 годзе і трымаўся стылю арт-року[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першапачатковая гурт быў трыа без жывой ударнай секцыі і складаўся з вакаліста-гітарыста-рытм-праграміста Зялінскага, клавішніка Канстанціна Сакалоўскага і басіста Аляксандра Салаўёва[2]. У 1990 годзе прыняў удзел у фестывалях «Азія дауысы» (Алма-Ата), «Тры колеры» (III прэмія)[3].
З цягам часу склад музыкантаў гурта мяняўся, акрамя франтмена Зялінскага, ён займеў барабаншчыка[4]. Гурт спыніў існаванне ў 2003 годзе ў сувязі са смерцю Зялінскага[5].
У 2009 годзе ўведзены ў Залу славы беларускага рок-н-рола па версіі партала «Тузін Гітоў»[5]. Сярод найбольш вядомых спеваў: «Карнавал», «Романс»[6].
Удзельнікі
[правіць | правіць зыходнік]
|
|
Дыскаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Захаваліся дэма-запісы з сессій 1989 года ў Мінску і 2001 года ў Беластоку[7]. Большасць арыгіналаў запісаў Зялінскі трымаў пры сабе ў торбе, якая пасля яго смерці знікла[5]. Знайшліся толькі аўдыёкасэта з копіямі запісаў апошніх гадоў працы гурта і арыгіналы першых запісаў 1988 года[5]. Паводле Аляксандра Памідорава, яшчэ павінны недзе быць імправізаваныя запісы 1987 года як яшчэ безназоўнага гурта, а таксама канцэртныя відэа[5].
Зноскі
- ↑ Глобус, Адам. Зіл, Вася, Маскаль і рок-н-рол . Жывы журнал (8 красавіка 2017). Архівавана з першакрыніцы 2 ліпеня 2021. Праверана 9 верасня 2021.
- ↑ Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі 2008, pp. 331.
- ↑ Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі 2008, pp. 331.
- ↑ Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі 2008, pp. 331.
- ↑ а б в г д Памідораў, Аляксандар. «Чыстае срэбра» ў Залі Славы на ТГ (недаступная спасылка). Беларуская служба Радыё «Свабода». Тузін Гітоў (5 чэрвеня 2009). Архівавана з першакрыніцы 28 жніўня 2011. Праверана 11 верасня 2021.
- ↑ Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі 2008, pp. 331.
- ↑ Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі 2008, pp. 331.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Д.П. «ЧИСТОЕ СЕРЕБРО» // Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі (бел.) / уклад. Дз. Падбярэзскі і інш. — Мінск: Зміцер Колас, 2008. — С. 331. — 368 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-6783-42-8.