Васіль Генадзевіч Шугалей

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Васіль Генадзевіч Шугалей
Дата нараджэння 31 снежня 1970(1970-12-31)
Месца нараджэння
Дата смерці 7 сакавіка 2004(2004-03-07) (33 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Музычная дзейнасць
Прафесіі паэт

Васіль Генадзевіч Шугалей, Вася Шугалей (31 снежня 1970, Мінск — 7 сакавіка 2004, Люберцы) — беларускі музыкант-авангардыст, паэт, прадзюсар.

Жыццё і дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Стваральнік легендарнага мінскага гурту «Ы.Ы.Ы.». Хутка стаў вядомай асобай у мінскай рок-тусоўцы, пазнаёміўся з вядомымі беларускімі і расійскімі музыкантамі. Вася Шугалей быў першым маскоўскім прадзюсарам гурту «Ляпіс Трубяцкой», а таксама прадзюсарам «Бі-2», «Жукі», «Забароненыя барабаншчыкі». Аўтар праекту «Сюрпрыз для Алы» (у суаўтарстве з Філіпам Кіркоравым). Удзельнічаў у тэлевізійных праграмах («Вася ін да Хаўз» Васіля Стрэльнікава, «Піп-Парад» Міхаіла Рольніка). Лідар гурта «20000 зажЫгалок». Перакладаў тэксты Джыма Морысана. Забіты ў 2004 на сваёй кватэры ў Люберцах паблізу Масквы. Пахаваны 19 сакавіка 2004 года на мінскіх могілках у Калодзішчах.

Аўтар шматлікіх песень, у тым ліку «Ветер знает», якія ў розны час выконвалі гурты «Брава», Neuro Dubel, «Сярэбранае вяселле», «Касіяпея», Rockerjoker і Зміцер Вайцюшкевіч.

Ацэнкі[правіць | правіць зыходнік]

Паводле меркавання Максіма Жбанкова, Вася Шугалей зрабіў значны ўклад у культурнае і музычнае жыццё Мінска, Пецярбурга і Масквы[1]. Паводле Аляксандра Памідорава:

«з гурту „Ы. Ы. Ы.“ вельмі многае пачалося ў беларускай музычнай культуры і, як паказала практыка, не толькі ў беларускай»[2].

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

У мінскім клубе «Рэактар», 3 чэрвеня 2010 года прайшоў вечар памяці Васі Шугалея, ў межах якога адбылася прэзентацыя праекта «Ы. Ы. Ы. Васька-ЖЫВЫ!» (выданне трайнога мультымедыйнага дыска са зборам розных відэа- і аўдыёматэрыялаў, звязаных з асобай і творчасцю Шугалея). На вечары выступілі гурты «Касіяпея», «Сярэбранае вяселле», The UNB, Rockerjoker, Neuro Dubel.

У мінскай галерэі «Ў», 4 лістапада 2011 года адкрылася выстаўка графічных работ Васіля Шугалея.

Зноскі

  1. Максім Жбанкоў: Вася Шугалей пакінуў…
  2. У межах адкрыцця…

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • «БДГ. Деловая газета». № 1571—1572, 2005.
  • Максім Жбанкоў: Вася Шугалей пакінуў дзіўны, непаўторны, шалёны след // БелаПАН: Грамадства. — 04.06.2010, 14:37
  • У межах адкрыцця выставы Васіля Шугалея // БелаПАН: Грамадства. — 06.11.2011, 16:00