Сузор’е (гурт)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сузор’е
Жанр Хард-рок
Гады 19771991
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Адкуль Мінск
Мова песень беларуская, руская
Склад Андрэй Казлоўскі
Андрэй Філатаў
Валянцін Пучынскі
Ігар Майскі
Уладзімір Пучынскі
Былыя
ўдзельнікі
Аляксей Казлоўскі
Аляксандр Растопчын
Вольга Аліпава
Вольга Хіжанкова
Павел Харэвіч
Аляксандр Брынцаў
Нэлі Дзянісава
Аляксандр Несцяровіч
Іншыя
праекты
Александр Растопчин, Mojo Blues

«Сузо́р’е» — мінскі гурт, выконваў музыку ў стылістыцы хард-рок. Першы на Беларусі рок-гурт, які атрымаў статус прафесійнага[1]. Калектыў запісаў першы ў гісторыі беларускай рок-музыкі магнітаальбом  (укр.) і даў больш за 1500 канцэртаў у розных гарадах СССР[2].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Гурт з’явіўся у верасні 1977 года як штатны гурт аднайменнага камсамольска-моладзевага кафэ ў Мінску ў складзе: Андрэй Казлоўскі (спеў, гітара), Валянцін Пучынскі (спеў, бас-гітара), Андрэй Філатаў (ударныя), Ігар Майскі (клавішныя), Уладзімір Пучынскі (гукарэжысёр). Напачатку сваёй дзейнасці гурт выконваў вядомыя рокавыя і блюзавыя творы замежных аўтараў, абраўшы ў якасці асноўнага кірунку прагрэсіў- і хард-рок.

З 1981 года гурт стаўся штатным калектывам Беларускай дзяржаўнай філармоніі, дзе і працаваў да 1991 года, выконваючы ў асноўным расійска- і беларускамоўныя творы Пучынскага, Лучанка і Будніка. У выніку ажыццяўлення пастановы ЦК КПСС у 1983 годзе калектыў быў пазбаўлены назвы і расфарміраваны[3], але дастаткова хутка аднавіўся як інструментальны ансамбль пад кіраўніцтвам А. Несцяровіча. У сярэдзіне 80-х гурт выступаў як акампаніруючы ансамбль С. Кульпы і Надзеі Мікуліч, узбагаціўшы сваё гучанне народнымі інструментамі. Пад назвай «Сузор’е» гурт аднавіўся у 1986 годзе.

Музыкі першымі на беларускай папулярнай сцэне рэалізавалі інструментальныя фрагменты з «Полацкага сшытку», напісалі музыку на фрагменты паэмы «Песня пра зубра» Міколы Гусоўскага[4]2008 годзе аднайменная рок-опера была скончаная і выйшла на дысках).

У розныя гады у склад гурта ўваходзілі Аляксей Казлоўскі (бас-гітара, спеў, пазней — Zindan), Аляксандр Растопчын (гітара 1982—1984, пазней «Тоніка», «Песняры»), Вольга Аліпава (спеў), Вольга Хіжанкова (спеў), Павал Харэвіч (спеў), Аляксандр Брынцаў (спеў), Нэлі Дзянісава (спеў, пазней — Zindan), Аляксандр Несцяровіч (клавішныя, ад 1983). Гурт запісаў музыку для спектакля «Транслегатар» (Беларускае радыё, 1980), музычнага спектаклю «Клеменс» (Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа).

Гурт прыпыніў існаванне ў 1991 годзе. Пад канец 2001 з ініцыятывы прадзюсара Уладзіміра Пучынскага гурт быў часова адноўлены, і адбылося некалькі клубных канцэртаў у Мінску. Намінальна гурт існуе і цяпер, у складзе Андрэя Казлоўскага і Аляксандра Несцяровіча з удзелам запрошаных музыкаў.

Найбольш вядомыя песні — «Старый мост», «Фортуна», «Весенний день», «Капитан», «Сентябрьская река», «Песня пра зубра», «На шляху дзікіх гусей».

Узнагароды і фестывалі[правіць | правіць зыходнік]

Фестывалі: Міжнародны фестываль палітычнай песні «Рыга 1978» (Рыга, Латвія), Усесаюзны конкурс эстраднай песні «Ялта 1981» (Ялта, Украіна), Другі ўсесаюзны фестываль польскай песні ў Віцебску (1990).

Узнагароды: I прэмія Міжнароднага фестывалю палітычнай песні «Рыга 1978» (Рыга, Латвія), «За ўнёсак у развіццё беларускай рок-музыкі» на «Рок-каранацыі» 2001.

Альбом «Песня пра зубра» трапіў у топ-10 па версіі партала «Experty.by» па выніках 2008 года.[5]

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • «Старый мост» (максі-сінгл, EP, 1983)
  • «Рок-терапия» (альбом, MC 1984, CD 2002)
  • «Сентябрьская река» (альбом, LP, 1987)
  • «Кафе» (Зборнік, CD, 2002)
  • «Нелли + Сузорье» (альбом, CD, 2002)
  • «Песня пра зубра» (альбом, CD, 2008)

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]