Перайсці да зместу

Шарль Эрміт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шарль Эрміт
фр.: Charles Hermite[1]
Дата нараджэння 24 снежня 1822(1822-12-24)[2][3][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 14 студзеня 1901(1901-01-14)[2][6][…] (78 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці матэматык
Навуковая сфера алгебра, тэорыя лікаў, матэматыка[1], матэматычны аналіз, quadratic form[d][8], orthogonal polynomials[d][8] і elliptic function[d][8]
Месца працы
Навуковая ступень бакалаўрыят[d][10] (1 ліпеня 1847) і бакалаўр навук[d] (9 мая 1848)
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Eugene Catalan[d][12]
Вядомыя вучні Mijalko Ciric[d][12]
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Шарль Эрмі́т (фр.: Charles Hermite; 24 снежня 1822, Дзьёз, Францыя14 студзеня 1901, Парыж) — французскі матэматык, прызнаны лідар матэматыкаў Францыі ў другой палове XIX стагоддзя. Член Парыжскай акадэміі навук з 1856 года. Член Лонданскага Каралеўскага таварыства (1873), замежны ганаровы член Пецярбургскай Акадэміі навук (1895). Узнагароджаны ордэнам Ганаровага легіёна (1892).

Наведваў каледж Генрыха IV, з 1841 г. вучыўся ў ліцэі Людовіка Вялікага. З 1842 па 1845 г. вучыўся ў парыжскай Політэхнічнай школе. Абараніўшы дысертацыю, становіцца (1869) прафесарам Політэхнічнай школы, дзе выкладаў да 1876 года. У 1869-1897 гадах — прафесар Парыжскага факультэта навук, выкладаў таксама ў Нармальнай школе.

Асноўныя работы прысвечаны тэорыі лікаў, тэорыі квадратычных форм, тэорыі інварыянтаў, артаганальных мнагачленаў, эліптычных функцый і алгебры. Даследаваў клас артаганальных мнагачленаў (мнагачлен Эрміта). Зрабіў уклад у тэорыю алгебраічных формаў і іх інварыянтаў, у тым ліку ў тэорыю прадстаўлення цэлых лікаў алгебраічнымі формамі і іншыя прыкладанні да тэорыі лікаў. У ходзе гэтых работ адкрыў асаблівыя білінейныя формы (форма Эрміта). Эрміт паказаў, што лік e (аснова натуральнага лагарыфма) з'яўляецца трансцэндэнтным (1873).

Вядома праца Эрміта «Аб рашэнні ўраўнення пятай ступені» (Sur la rsolution de l`quatia du cinquime degr, 1858)[15].

Найбольш вядомы яго вучань Анры Пуанкарэ.

Зноскі

  1. 1 2 3 Эрмит, Шарль // Малая советская энциклопедия / под ред. Н. Л. Мещеряков — 2 — Советская энциклопедия, 1936.
  2. 1 2 MacTutor History of Mathematics archive — 1995. Праверана 22 жніўня 2017.
  3. Charles Hermite // Léonore databaseministère de la Culture. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. 1 2 Эрмит Шарль // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. 1 2 3 www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.
  6. Ch. Hermite // KNAW Past Members Праверана 9 кастрычніка 2017.
  7. https://docs.google.com/spreadsheets/d/17MGHj63VFd_LBucKuu_AYnDQmT-ZJiqI/edit?gid=959508336#gid=959508336
  8. 1 2 3 Národní autority České republiky Праверана 19 мая 2024.
  9. 1 2 La France savante / пад рэд. B. Delmas, R. Mathis — 2009.
  10. 1 2 3 4 5 6 7 MacTutor History of Mathematics archive — 1995.
  11. 1 2 MacTutor History of Mathematics archive — 1995.
  12. 1 2 Матэматычная генеалогія — 1997.
  13. https://www.academie-stanislas.org/wp-content/uploads/2023/02/hermite-1.pdf
  14. (unspecified title)doi:10.5281/ZENODO.18315206 Праверана 20 студзеня 2026.
  15. Эрмит Шарль (руск.)