Штат Алабама

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Алабама
Сцяг Алабамы ГербАлабамы
Сцяг Алабамы Герб Алабамы
Мянушка штата: «Сэрца Поўдня»
Штат Алабама на карце ЗША
Іншыя штаты ЗША
Сталіца Мантгомеры
Найбуйны горад Бірмінгем, Алабама
Плошча
 — Усяго

135 775 км²
Насельніцтва
 - Усяго
 — Шчыльнасць

4,44 млн
33,84/км²
Стаў штатам
Дата ўтварэння
22-м па парадку
14 снежня 1819
Часавы пояс Ціхаакіянскі час: ЧГМ-6/-5


Алабама (англ.: Alabama) — штат у групе штатаў Паўднёваўсходняга Цэнтра. Плошча 133,9 тыс. км². Насельніцтва 4,4 млн. чалавек (2000). Адміністратыўны цэнтр - горад Мантгомеры. Мае статут штата з 1819. Афіцыйная мянушка — «Сэрца Поўдня».

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Гістарычна тэрыторыю штата засялялі чокта, крыкі і іншыя плямёны з ліку «пяці цывілізаваных плямёнаў Аклахомы». Іспанец Эрнанда Дэ Сота абследаваў гэтыя землі ў 1540, а французы на чале з дэ Бьенвілем заснавалі першае сталае еўрапейскае селішча ў раёне сучаснага г. Мабіла ў 1702. Францыя саступіла рэгіён Вялікабрытаніі ў 1763, а тая, у сваю чаргу, змушаная была перадаць яго ЗША ў 1813, але Іспанія ўтрымлівала Мабіл аж да 1813. Паражэнне крыкаў у бітве пад Хорсшу-Бенд прывяло да прытоку белых пасяленцаў, якія зрабілі плантацыйнае рабства асновай эканомікі. Мантгомеры быў першай сталіцай Канфедэрацыі. Штат сур'ёзна папакутаваў за час Грамадзянскай вайны. Развіццё прамысловасці пачалося да канца XIX ст., але монакультура (бавоўна) прывяла да шырокамаштабнай дэпрэсіі ў сельскай гаспадарцы, узмоцненай у 1915 нашэсцем баваўняных шашолак. Змены ў эканоміцы ў 30-я гг. прывялі да развіцця энергетыкі і чорнай металургіі. У 1950—1960-е гг., нягледзячы на сур'ёзныя расавыя праблемы, штат цалкам перайшоў на шлях індустрыялізацыі.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

(26 % чорнаскурага насельніцтва)

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

  • Роза Паркс
  • Харпер Лі
  • Джо Луіс
  • А. Дэвіс (1944-) — амерыканская праваабаронца, дзеяч камуністычнага руху, сацыёлаг, педагог і пісьменнік
  • У. К. Хэндзі (1873—1958) — амерыканскі кампазітар, аўтар песень у стылі блюз, трубач, карнетыст і аранжыроўшчык