Заходняя Віргінія

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Штат Заходняя Віргінія)
Jump to navigation Jump to search
Заходняя Віргінія
англ.: State of West Virginia
Сцяг Герб[d]
Сцяг Герб[d]
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 20 чэрвеня 1863
Насельніцтва
Плошча
  • 62 755 км²
Вышыня
над узроўнем мора
455 м
Заходняя Віргінія на карце
Часавы пояс паўночнаамерыканскі ўсходні час[d] і зона Амерыка/Нью-Ёрк[d]
Код ISO 3166-2 US-WV
Афіцыйны сайт(англ.) 
Commons-logo.svg Заходняя Віргінія на Вікісховішчы

Заходняя Віргінія (англ.: West Virginia) — штат на паўднёвым усходзе ЗША, адзін з так званых Паўднёва-Атлантычных штатаў (адзіны штат дадзенай групы, які не мае выхаду да Атлантычнага акіяна). Насельніцтва ў 2003 г. склала 1,810 млн чалавек (у 2000 г. яно складала 1,808 млн. — 37-е месца ў ЗША). Сталіца і найбуйнейшы горад — Чарлстан. Іншыя буйныя гарады — Хантынгтан, Уілінг і Моргантаўн.

Афіцыйная мянушка — «Горны штат» (Mountain State). Дэвіз — Montani Semper liberi(«Горы заўсёды вольныя»).

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

У штаце маюцца значныя запасы вугалю, прыроднага газу, нафты, солі і іншых карысных выкапняў, што вызначае яго развіццё. Развіта хімічная прамысловасць, заснаваная на перапрацоўцы карысных выкапняў. Добра развіта сельская гаспадарка (жывёлагадоўля, птушкагадоўля, вырошчванне яблыкаў, персікаў, кукурузы, тытуню). Аднак колькасць ферм у апошні час скарачаецца. Значнае месца ў эканоміцы грае турызм.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.
  2. Population Estimates Program