Шчацінка (рака)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шчацінка
Характарыстыка
Даўжыня 11 км
Басейн 43,5 км²
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне за 1 км на захад ад вёскі Смолка (Чавускі раён)
 • Каардынаты 53°43′58″ пн. ш. 30°33′06″ у. д.HGЯO
Вусце Вільчанка
 • Месцазнаходжанне насупраць вёскі Вільчыцы
 • Каардынаты 53°46′52″ пн. ш. 30°21′48″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 1,8 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Вільчанка → Дняпро → Чорнае мора

Краіна
Рэгіён Магілёўская вобласць
Раёны Чавускі раён, Магілёўскі раён
physical
Шчацінка (рака)
Шчацінка (рака)
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Шчаці́нка[1][2], Шарсцінка[2] — рака ў Магілёўскім і Чавускім раёнах Магілёўскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Вільчанка (басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 11 км, з іх 9 км на тэрыторыі Магілёўскага раёна[2]. Плошча вадазбору 43,5 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,8 м/км. Выток ракі знаходзіцца за 1 км у напрамку на захад ад вёскі Смолка (Чавускі раён)[2]. Упадае з усходняга боку ў сажалку Вільчыцы на рацэ Вільчанка, насупраць вёскі Вільчыцы. Вадазбор у межах Аршанска-Магілёўскай раўніны. Рэчышча каналізаванае ў верхнім і сярэднім цячэнні. Асноўны прыток — ручай Падол (справа)[2].

Каля ракі населеныя пункты — Стужыца, Нядашава 1, Нядашава 2, Дубінка 1, Запруддзе. Каля вёсак Дубінка 1 і Нядашава 1 на рацэ сажалка Дубінка[3].

Зноскі

  1. ЭПБ 1986.
  2. а б в г д Общая характеристика речной сети Могилёвской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 31 жніўня 2017.
  3. Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 18, 17. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 395. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 18, 17. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)
  • Республика Беларусь. Могилёвская область. Могилёвский район: карта. Могилёв: план города / Ред. Г. Г. Науменко, Г. А. Мациевская. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — 5 000 экз.
  • Ліст карты N-36-74. Выданне Выданне 1982 г. Стан мясцовасці на 1974 г. (руск.)
  • Ліст карты N-36-73. Выданне 1979 г. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]