Перайсці да зместу

Вільчанка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вільчанка
Характарыстыка
Даўжыня 22 км
Басейн 158 км²
Вадацёк
Выток  
  Месцазнаходжанне каля вёскі Палетнікі
  Каардынаты 53°50′52,40″ пн. ш. 30°18′07,40″ у. д.HGЯO
Вусце Дняпро
  Месцазнаходжанне за 2 км ад вёскі Вільчыцы
  Каардынаты 53°42′35″ пн. ш. 30°18′24″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,9 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Дняпро  Чорнае мора

Краіна
Рэгіён Магілёўская вобласць
Раён Магілёўскі раён
physical
Вільчанка
Вільчанка
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Вільчанка, Ві́льча, Дзягця́рка, Велічанка, Верчанка, Вейна[1] — рака ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Дняпро.

Даўнейшая назва ракі — Вейна[2]. Паводле Я. Развадоўскага, назва паходзіць з фінскай мовы[3], ад апелятываў väinä і да т. п.[4].

На думку К. Бугі, назва балцкага паходжання, параўноўваецца з літоўскім гідронімам Vija, латышскім Vija[5][6], якія звязаныя з літоўскім vyti «звіваць, скручваць»[7], з пашыральнікам -n-.

На думку В. Жучкевіча, Вейна — назва-характарыстыка: расчышчанае, «звеянае» месца, гладкае. Назва ракі вытворная ад імя паселішча[8].

А. Рогалеў тлумачыць гідронім Вейна як роднасны старадаўняму слову вея — «галінка» і дзеяслову віць, бачыць у ім адлюстраванне семантыкі крывізны[9].

Так жа сама называецца прыток вілейскай Дзвінасы рака Вейніца (< Вейна), прыток дзвінскай Обшы рака Вейна.

Даўжыня ракі 22 км. Плошча вадазбору 158 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 ‰.

Пачынаецца каля вёскі Палетнікі, вусце за 2 км у напрамку на паўднёвы захад ад вёскі Вільчыцы, на 1419[10] кіламетры ад вусця Дняпра. Адносіцца да Цэнтральна-Бярэзінскага гідралагічнага рэгіёна[11].

Вадазбор у заходняй частцы Аршанска-Магілёўскай раўніны[12]. Ад вусця 1,8 км рэчышча каналізаванае. На рацэ 2 сажалкі каля вёсак Навасёлкі і Вільчыцы. Прыток — рака Шчацінка[13] (злева, упадае ў сажалку Вільчыцы).

  1. П. Л. Маштаков. Список рек днепровского бассейна. С.-Петербург, 1913. С. 36.
  2. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 179.
  3. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 223.
  4. J. Rozwadowski. Studia nad nazwami wód słowiańskich. Kraków, 1948. S. 78.
  5. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 179.
  6. K. Būga. Rinktiniai raštai. Vilnius, 1961. C. 544.
  7. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 380.
  8. В. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 45.
  9. А. Ф. Рогалеў. Тапанімічны слоўнік Лагойскага раёна Мінскай вобласці (назвы населеных пунктаў) // Бласлаўлёнай зямлі неўміручыя скарбы: Народная духоўная культура Лагойшчыны. Кн. 1. Гомель, 2013. С. 171.
  10. Притоки реки Днепр // Все реки России (руск.)
  11. Агульная характарыстыка рачной сеткі Магілёўскай вобласці Архівавана 29 сакавіка 2017. (руск.)
  12. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 458.  575 с., іл. 10 000 экз.
  13. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 395.  583 с., іл. 10 000 экз.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983.  575 с., іл. 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 17, 51. — 64 с. 10 000 экз. ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)
  • Ліст карты N-36-73. Выданне 1979 г. (руск.)