Шчомысліца (станцыя метро, Мінск)
«Шчомысліца» Ščomyslica | |
---|---|
Маскоўская лінія | |
Мінскі метрапалітэн | |
Раён | Мінскі раён |
Код станцыі | 109 |
Суседнія станцыі | Малінаўка |
«Шчомысліца» (трансліт.: Ščomyslica) — планаваная станцыя Маскоўскай лініі Мінскага метрапалітэна. Пачаць будаўніцтва планавалі спачатку ў 2013, потым у 2014 і 2015 гадах. Станам на верасень 2022 года будаўніцтва станцыі не плануецца, бо забудова мікрараёна ў Шчомысліцы была адменена і станцыя не будзе мець дастатковай пасажырскай плыні[1]. Названа ад вёскі Шчомысліца і аднайменнага планаванага мікрараёна.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 2009 годзе планавалася, што вёска і вакольная тэрыторыя стане новым жылым мікрараёнам Мінска, да ўзвядзення якога прыступяць у 2011 годзе. Раён-новабудоўля быў разлічаны на 50 тыс. чалавек. У канцы 2013 года планавалася ўвесці ў эксплуатацыю новую станцыю Мінскага метрапалітэна — «Шчомысліца», якая будзе ісці за станцыяй «Малінаўка». Таксама меркавалася будаўніцтва новага нацыянальнага футбольнага стадыёна на 30 тыс. месцаў з магчымасцю трансфармацыі да 40 тыс. месцаў. Побач са стадыёнам прадугледжвалася пабудаваць Нацыянальны выставачны цэнтр. Пасля змен у генеральным плане Мінска ў 2015 годзе гэты праект быў адменены[1].