Шчучынскае партызанскае злучэнне
| Шчучынскае партызанскае злучэнне | |
|---|---|
| Гады існавання | 1943—1944 |
| Краіна |
|
| Падпарадкаванне | Беларускі штаб партызанскага руху |
| Уваходзіць у | Савецкі партызанскі рух у Беларусі |
| Тып | партызаны |
| Функцыя | змаганне з акупантамі |
| Колькасць | каля 3200 партызан (ліпень 1944) |
| Дыслакацыя | Шчучынскі, Зэльвенскі, Васілішкаўскі, Казлоўшчынскі, Дзятлаўскі, Мастоўскі раёны Баранавіцкай вобласці |
| Войны |
Другая сусветная вайна Вялікая Айчынная вайна |
| Удзел у | |
| Камандзіры | |
| Вядомыя камандзіры | Сцяпан Пятровіч Шупеня |
Шчучынскае партызанскае злучэнне — партызанскае злучэнне, створанае ў красавіку 1943 года міжраённым партыйным цэнтрам Шчучынскай зоны. Дзейнічала на тэрыторыі Шчучынскага, Зэльвенскага, Васілішкаўскага, Казлоўшчынскага, Дзятлаўскага і Мастоўскага раёнаў Баранавіцкай вобласці. На час злучэння з Чырвонай Арміяй (11—17 ліпеня 1944 года) налічвала каля 4 200 партызан.
Камандаванне
[правіць | правіць зыходнік]Камандзір — упаўнаважаны ЦК КП(б)Б і БШПР Сцяпан Пятровіч Шупеня, намеснік камандзіра па разведцы Я. М. Пятроў, начальнік ваенна-аператыўнага аддзела М. Н. Бурцаў
Склад
[правіць | правіць зыходнік]Аб'ядноўвала Ленінскую партызанскую брыгаду і асобна дзейныя атрады «Грознага» (пазней «Грозны»), «Стралкова» (пазней імя Суворава), І. В. Макарава (пазней імя Катоўскага) і Золава (пазней 1 Мая). У маі 1943 года на базе атрадаў была створана партызанская брыгада «Першамайская», у чэрвені 1943 у злучэнне увайшоў 54-ы партызанскі атрад (пазней імя Дзяржынскага), былі створаны партызанская брыгада імя С. М. Кірава, у лістападзе партызанская брыгада імя К. Я. Варашылава, у снежні партызанская брыгада «Перамога» і ўключана партызанская брыгада імя Ленінскага камсамола. У кастрычніку 1943 года брыгада Першамайская была перададзена Стаўбцоўскаму партызанскаму злучэнню, у снежні брыгада імя Кірава — Лідскаму партызанскаму злучэнню.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.