Партызанская брыгада імя С. М. Кірава (Ф. М. Сінічкін, С. П. Васільеў)
Партызанская брыгада імя С. М. Кірава | |
---|---|
Гады існавання | 1943—1944 |
Краіна |
![]() ![]() |
Падпарадкаванне | Беларускі штаб партызанскага руху |
Уваходзіць у | |
Тып | партызаны |
Функцыя | змаганне з акупантамі |
Колькасць | 1028 партызан (7 ліпеня 1944) |
Дыслакацыя | Лідскі, Навагрудскі, Іўеўскі, Воранаўскі раёны |
Войны |
Другая сусветная вайна Вялікая Айчынная вайна |
Удзел у | |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры |
Партызанская брыгада імя С. М. Кірава — партызанская брыгада, створаная ў чэрвені 1943 года з атрадаў, вылучаных Ленінскай партызанскай брыгадай. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Лідскага, Навагрудскага, Іўеўскага і Воранаўскага раёнаў. 7 ліпеня 1944 года брыгада (1028 партызан, 7 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй. Камандзіру брыгады Сінічкіну было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Склад
[правіць | правіць зыходнік]Брыгада была створана на базе атрадаў імя Варашылава, «Іскра» (арганізаваны ў лістападзе 1942 года на базе груп А. І. Феакцістава, А. Ярмолава і В. А. Дзямідава), «Кастрычніцкі» (арганізаваны ў красавіку 1942 года, як 96-ы атрад дзейнічаў у Навагрудскім і Дзятлаўскім раёнах) і «Балтыец» (арганізаваны ў маі 1943 года), вылучаных Ленінскай партызанскай брыгадай. У лістападзе 1943 года атрад імя Варашылава быў разгорнуты ў партызанскую брыгаду імя К. Я. Варашылава.
На момант злучэння з Чырвонай Арміяй у склад брыгады ўваходзілі:
- атрад «Іскра»;
- атрад «Кастрычніцкі»;
- атрад «Балтыец»;
- атрад «Арол»;
- атрад імя Арджанікідзэ;
- атрад «За Савецкую Беларусь».
Камандаванне
[правіць | правіць зыходнік]Камандзіры
[правіць | правіць зыходнік]Камісар
[правіць | правіць зыходнік]Начальнікі штаба
[правіць | правіць зыходнік]- П. І. Смірноў;
- С. П. Васільеў;
- М. А. Пракаповіч.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У ліпені — снежні 1943 года партызаны разграмілі 7 паліцэйскіх участкаў, 20 валасных упраў, 38 маёнткаў, 20 верасня на чыгуначных участках Гаўя — Юрацішкі, Наваельня — Яцукі падарвалі больш за 330 рэек. 29 кастрычніка на станцыі Наваельня захапілі маняўровы цягнік і накіравалі яго на эшалон; у выніку былі разбіты паравоз і 8 вагонаў. У снежні на чыгуначных участках Ліда — Баранавічы і Ліда — Маладзечна зрабілі 8 дыверсій. Правялі 8 баёў, знішчылі 5 аўтамашын, захапілі 2 аўтамашыны, 2 кулямёты, 15 вінтовак. У студзені 1944 года правялі бой каля райцэнта Іўе, захапілі 25 вінтовак, 2 кулямёты, 3 аўтамашыны, праціўнік страціў шмат салдат. У час прарыву блакады партызанскага злучэння Шчучынскай зоны разграмілі гарнізон у пасёлку Бярозаўка (шклозавод «Нёман»), разбурылі воданапорную вежу і паваротнае кола на станцыі Ліда. У ліпені 1944 года да прыходу Чырвонай Арміі ўтрымлівалі пераправу цераз Нёман.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]- у 1965 годзе ў Лідзе ў гонар брыгады была пастаўлена стэла;
- у 1969 годзе ў вёсцы Бакшты Іўеўскага раёна ў гонар брыгады быў пастаўлены абеліск.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.