Шыман Галоўня

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шыман Галоўня
польск.: Szymon Franciszek Hołownia
Маршалак Сейма Польшчы[d]
з 13 лістапада 2023
Папярэднік Эльжбета Вітэк

Нараджэнне 3 верасня 1976(1976-09-03) (47 гадоў)
Веравызнанне каталіцтва
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць журналіст, палітык, медыйная персона, пісьменнік, публіцыст, вядучы, грамадскі актывіст, кіраўнік
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера журналістыка і палітыка
Месца працы
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Шыман Францішак Галоўня (польск.: Szymon Franciszek Hołownia; нар. 3 верасня 1976, Беласток) — польскі журналіст, публіцыст, пісьменнік, грамадзкі дзеяч, палітык, старшыня грамадзкага руху «Польшча 2050», маршалак Сейму Польшчы з 13 лістапада 2023 года.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў сярэднюю школу ў Беластоку. Пасля заканчэння школы ён пачаў вывучаць псіхалогію ў Сацыяльна-гуманітарным універсітэце ў Варшаве, але не скончыў яго.

З 1997 па 2000 год быў рэдактарам аддзела культуры штодзённай газеты «Gazeta Wyborcza». З 2001 па 2004 год працаваў аўтарам і рэдактарам сацыяльнага аддзела польскага інфармацыйнага часопіса «Newsweek Polska». З красавіка па ліпень 2005 года ён быў намеснікам галоўнага рэдактара штотыднёвіка «Ozon», а з верасня 2005 па 2006 года рэдактарам дадатку да часопіса «Plus Minus» штодзённай газеты «Rzeczpospolita». Пісаў для навуковага часопіса «Kultura Popularna», для музычнага часопіса «Machina» і для газет «Przewodnik Katolicki», «Tygodnik Powszechny» і інш. З 2006 па 2012 год зноў працаваў у «Newsweek Polska». З верасня 2012 года па красавік 2013 года таксама працаваў аглядальнікам штотыднёвіка «Wprost» і зноў у «Tygodnik Powszechny» з 2015 года. У гэты час таксама працаваў радыёвядучым. Вёў праграмы на «Радыё Беласток», радыё «Vox FM», а таксама супрацоўнічаў з «Радыё PIN».

У 2006 годзе быў вядучым тэлепраграмы на TVP1. З 2007 па 2012 год быў праграмным дырэктарам канала «Religia.tv», дзе стварыў этычнае ток-шоу з варшаўскага гандлёвага цэнтра «Złote Tarasy» (2007—2010) і такія праграмы, як «Бог у вялікім горадзе» (2010), а з 2009 года — мадэратар «Людзі на чамаданах». Ён таксама вёў агляд прэсы на «Dzień dobry» на канале TVN. З 2008 па 2019 год быў сувядучым польскага выпуску «Mam talent» на TVN, а ў 2015 годзе шоу «Mamy cię!». У 2019 годзе завяршыў журналісцкую і медыйную дзейнасць у сувязі з вылучэннем сваёй кандыдатуры на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года.

Жонка — афіцэр ВПС і пілот знішчальніка, узнагароджаная адзнакай камандуючага Узброенымі сіламі Польшчы за паспяховую аварыйную пасадку з выключанымі рухавікамі. У іх сумесная дачка, жывуць у Варшаве.

Палітычная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

8 снежня 2019 года ў Гданьску афіцыйна вылучыў сваю кандыдатуру на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года. 7 лютага 2020 года ён апублікаваў перадвыбарчую праграму з пяццю прыярытэтамі: нацыянальная бяспека, ахова клімату, салідарнасць, самакіраванне і грамадзянская супольнасць. На выбарах 28 чэрвеня 2020 года заняў трэцяе месца з 13,8 %. Пасля выбараў абвясціў аб стварэнні новага руху пад назвай «Польшча 2050». У канцы верасня абвясціў аб стварэнні партыі, звязанай з рухам, і аналітычнага цэнтра пад назвай «Стратэгія 2050». Рух і партыя спалучае хрысціянска-дэмакратычныя, ліберальныя і зялёныя ідэі з выразна праеўрапейскай арыентацыяй і імкнецца быць альтэрнатывай «Праву і справядлівасці» і «Грамадзянскай платформе». На парламенцкіх выбарах 2023 года яго партыя заняла трэцяе месца ў выбарчым альянсе Трэцяга шляху з аграрна-арыентаванай партыяй PSL і мае намер удзельнічаць ва ўрадзе ў магчымым кабінеце Дональда Туска. На першай сесіі сейма Польшчы Х кадэнцыі быў абраны маршалкам (старшынёй).

Выступае за ўмацаванне наступных прынцыпаў: парламенцкая дэмакратыя, народны суверэнітэт, незалежнасць і нацыянальны суверэнітэт, вяршэнства права, грамадзянская супольнасць, падзел уладаў і плюралізм. Ён адзначае важную ролю мясцовага самакіравання, разглядае канстытуцыю як вышэйшую і бясспрэчную юрыдычную каштоўнасць, падкрэсьлівае важнасць палітычных зменаў пасля 1989 году. Крытычна ставіцца да былога ўрада Матэвуша Маравецкага.

Дабрачыннасць[правіць | правіць зыходнік]

Быў адным з заснавальнікаў беластоцкага аддзялення фонду «Мальтыйская дапамога». У красавіку 2013 года ён заснаваў фонд, які кіруе вялікім дзіцячым домам у Замбіі, дзе пастаянна жывуць больш за 200 дзяцей. У 2014 годзе заснаваў фонд «Добрая фабрыка», які ў тым ліку падтрымлівае асоб з Бангладэш, Маўрытаніі, Руанды, Буркіна-Фасо і Сенегала. Абодва фонды штогод дапамагаюць агулам амаль 40 тысячам асоб. З’яўляецца амбасадарам Мэтаў устойлівага развіцця Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Catalog of the German National Library Праверана 13 лістапада 2023.