Матэвуш Маравецкі
Матэвуш Маравецкі польск.: Mateusz Jakub Morawiecki | |
![]() | |
Партыя | |
---|---|
Адукацыя | |
Дзейнасць | палітык, кіраўнік, гісторык, эканаміст |
Нараджэнне | 20 чэрвеня 1968[3][4][…] (52 гады) |
Бацька | Карнель Маравецкі[d] |
Жонка | Івона Маравецкая[d] |
Дзеці | Aleksandra Morawiecka[d], Jeremiah Morawiecki[d], Magdalena Morawiecka[d] і Ignacy Morawiecki[d] |
Сайт | mmorawiecki.pl |
Аўтограф | ![]() |
Узнагароды | |
Матэвуш Якуб Маравецкі (польск.: Mateusz Jakub Morawiecki; нар. 20 чэрвеня 1968, Уроцлаў) — польскі дзяржаўны дзеяч, віцэ-прэм’ер урада, міністр развіцця і фінансаў. Прэм’ер-міністр Польшчы з 8 снежня 2017 года.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Сын лідара «Салідарнасці» Карнеля Маравецкага.
Скончыў гістарычны факультэт Уроцлаўскага ўніверсітэта (1992). Вывучаў бізнес-адміністравання ва Уроцлаўскім політэхнічным інстытуце (1993) і адначасова ва Універсітэце Цэнтральнага Канектыкута. Атрымаў дыплом MBA ў Эканамічнай акадэміі ва Уроцлаве (1995). У 1995—1997 гадах вывучаў права і пытанні эканамічнай інтэграцыі ў Гамбургскім універсітэце. Прайшоў курс у школе менеджменту імя Келага ў Паўночна-заходнім універсітэце ў ЗША.
У 1996—2004 гадах выкладаў ва Уроцлаўскай эканамічнай акадэміі, у 1996—1998 гадах ва Уроцлаўскім політэхнічным інстытуце.
З 1998 года займаў пасады ў кіраўніцтве банка BZ WBK, у 2007—2015 гадах быў яго прэзідэнтам.
Палітыка[правіць | правіць зыходнік]
У 1998—2002 гадах — дэпутат рэгіянальнага савета Ніжнесілезскага ваяводства ад Выбарчай акцыі Салідарнасці.
У 2015 годзе прызначаны віцэ-прэм’ерам і міністрам развіцця ва ўрадзе Беаты Шыдла. У сакавіка 2016 года ўступіў у партыю «Права і справядлівасць», да гэтага быў беспартыйным членам урада. З верасня 2016 года — міністр развіцця і фінансаў.
Пасля адстаўкі Шыдла з пасады прэм’ер-міністра 7 снежня 2017 года, вылучаны партыяй «Права і справядлівасць» на пасаду кіраўніка ўрада Польшчы.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 1,3 (unspecified title) Праверана 8 ліпеня 2019.
- ↑ 2,0 2,1 (unspecified title) Праверана 9 ліпеня 2019.
- ↑ 3,0 3,1 http://www.encysol.pl/wiki/Mateusz_Morawiecki
- ↑ Mateusz Morawiecki // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Mateusz Jakub Morawiecki // Munzinger-Archiv — 1913. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Матэвуш Маравецкі ў Вікіцытатніку |
---|---|
![]() |
Матэвуш Маравецкі на Вікісховішчы |
- Члены партыі «Права і справядлівасць»
- Выпускнікі Уроцлаўскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Базельскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Гамбургскага ўніверсітэта
- Нарадзіліся 20 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1968 годзе
- Нарадзіліся ва Уроцлаве
- Кавалеры ордэна Адраджэння Польшчы
- Асобы
- Прэм’ер-міністры Польшчы
- Паслы на Сойм ІІІ Рэчы Паспалітай Польскай 9 сходу