Шэнкурскі раён
Шэнкурскі раён | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Краіна | |||||
Уваходзіць у |
|
||||
Адміністрацыйны цэнтр | |||||
Дата ўтварэння | 1929 | ||||
Насельніцтва |
|
||||
Плошча |
|
||||
Тэлефонны код | 81851 | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Шэнкурскі раён (руск.: Ше́нкурский райо́н) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (раён) у Архангельскай вобласці Расійскай Федэрацыі. У рамках арганізацыі мясцовага самакіравання ў яго межах функцыянуе муніцыпальнае ўтварэнне Шэнкурская муніцыпальная акруга (з 2004 да 2022 гг. — муніцыпальны раён).
Адміністрацыйны цэнтр — горад Шэнкурск, размешчаны за 373 км на поўдзень ад Архангельска.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Шэнкурскі раён размешчаны ў паўднёвай частцы Архангельскай вобласці і прыраўнаваны да раёнаў Крайняй Поўначы. Плошча — 11 297,67 км² (1,9 % тэрыторыі вобласці). У склад муніцыпальнага ўтварэння ўваходзяць горад Шэнкурск і 253 сельскія населеныя пункты, якія ўтвараюць 11 сельскіх адміністрацый і адміністрацыю горада.
Мяжуе на захадзе з Няндамскім раёнам, на паўночным захадзе з Плясецкім раёнам, на паўночным усходзе з Вінаградаўскім раёнам, на ўсходзе з Верхнятоемскім раёнам, на паўднёвым усходзе з Усцьянскім раёнам, на поўдні з Вельскім раёнам.
Найбуйнейшыя рэкі: Вага, Неленга, Сюма, Ледзь, Поча, Шэньга, Шэлаша, Падзеньга, Сельменьга, Шэраньга, Пуя, Суланда. Найбуйнейшае возера раёна — Лум.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ АКТМУ. 185/2016. Паўночна-Заходняя ФА Праверана 24 кастрычніка 2016.
- ↑ а б АКТМУ. 185/2016. Паўночна-Заходняя ФА Праверана 25 кастрычніка 2016.
- ↑ https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/Bul_MO_2023.xlsx — 2023.