Эдуард Баляслававіч Нордман
Эдуард Баляслававіч Нордман | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 лютага 1922 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 чэрвеня 2006 (84 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род войскаў | КДБ СССР |
Званне |
|
Камандаваў | партызанскім атрадам |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні | |
У адстаўцы | намеснік старшыні Дзяржкамітэта СССР па замежнаму турызму |
Эдуард Баляслававіч Нордман (25 лютага 1922, Рэчыца ― 13 чэрвеня 2006, Масква) — савецкі ваенны і дзяржаўны дзеяч. Удзельнік першага партызанскага бою ў гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Пінскай вобласці падчас Вялікай Айчыннай вайны[1]. Генерал-маёр (1969).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1922 годзе ў Рэчыцы. Беларус. Пасля смерці бацькі ў 1930 годзе ў дзіцячым доме, затым выхоўваўся ў калгаснай сям’і. З 1937 года вучыўся ў тэхнікуме, падпрацоўваў на разгрузцы вагонаў. З 1939 года піянерважаты ў школе, з 1940 года на камсамольскай працы: інструктар, загадчык аддзела райкама камсамола ў Пінску і Целяханах.
З 1941 года ў партызанскім атрадзе В. З. Каржа: радавы, камандзір аддзялення разведкі, памочнік камісара атрада, памочнік камісара партызанскай брыгады ім. Молатава па камсамолу. Адначасова з ліпеня 1941 года сакратар і член Пінскага падпольнага абкама камсамола. Удзельнічаў у падрыве бронецягніка і дзевяці нямецкіх воінскіх эшалонаў. Узімку 1941―1942 гг. камандаваў групай разведчыкаў у рэйдзе па раёнах Мінскай, Пінскай і Палескай абласцей. Пасля злучэння брыгады з савецкімі войскамі ў канцы сакавіка 1944 года з групай з 70 чалавек застаўся ў тыле ворага[2][3].
Пасля вызвалення Беларусі 1-ы сакратар Пінскага гаркама камсамола, з кастрычніка 1944 года ― памочнік 1-га сакратара Пінскага гаркама КП(б) Беларусі, з кастрычніка 1946 года слухач Рэспубліканскай партыйнай школы пры ЦК КП(б) Беларусі, пасля яе заканчэння ў кастрычніку 1948 года — памочнік 1-га сакратара і загадчык арганізацыйнага аддзела Пінскага абкама, з 1950 года — 1-ы сакратар Целяханскага райкама КП Беларусі. У верасні 1955 года накіраваны на вучобу у Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС. З 20 верасня 1958 года ў органах дзяржбяспекі: начальнік 4-га ўпраўлення КДБ пры СМ Беларускай ССР, начальнік УКДБ пры СМ Беларускай ССР па Мінскай вобласці, намеснік начальніка Службы № 1 2-га Галоўнага ўпраўлення КДБ пры СМ СССР, начальнік УКДБ па Стаўрапольскім краі, старшыня КДБ пры СМ Узбекскай ССР. Не спрацаваўшыся з тагачасным кіраўніком рэспублікі Шарафам Рашыдавым, адкліканы ў Маскву і прызначаны старэйшым афіцэрам сувязі пры акруговым УМГБ ГДР у Эрфурце, затым намеснік старшыні Дзяржкамітэта СССР па замежнаму турызму[4].
З 1992 года на пенсіі. Узнагароджаны шматлікімі ордэнамі і медалямі, у тым ліку вышэйшым ваенным ордэнам Польшчы — залатым крыжам «Virtuti Militari».
Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР у 1974―1979 гг.
Ганаровы грамадзянін горада Пінска (1980). Яго імем названая вуліца.
Памёр у Маскве ў 2006 годзе.
Аўтар публікацый, якія прысвечаны гісторыі партызанскага руху ў Беларусі, кнігі «Штрихи к портрету: генерал КГБ рассказывает» (2002).
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Жонка ― Федарэнка Вольга Аляксандраўна (1922 г. нарадж.), удзельніца Вялікай Айчыннай вайны. Дочкі: Святлана Эдуардаўна (1945 г. нарадж.), па прафесіі біёлаг; Галіна Эдуардаўна (1948 г. нарадж.), урач-кардыёлаг.
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. С. 377.
- ↑ Ядвига Юферева. Последний свидетель // Российская газета. — М.: 2006. — № 15 чэрвеня.
- ↑ Нордман Эдуард Болеславович // Белорусская ССР. Краткая энциклопедия. — Мн., 1982. — Т. 5. — С. 459. — 740 с.
- ↑ Нордман Эдуард Болеславович . История отечественных спецслужб и правоохранительных органов.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Генералы органов государственной безопасности Беларуси: краткий биографический справочник (1918—2001) / Авт.-сост. И. З. Юркин и др. — Мн.: Арнелла, 2001. — 104 с.
- Нордман Эдуард Баляслававіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
- Нордман Эдуард Баляслававіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — 592 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нордман Эдуард Болеславович Архівавана 26 ліпеня 2019.
- Эдуард Нордман — Интервью // Эхо Москвы, 2001, 10 мая
- Ядвига Юферева. Не стреляйте в партизан // Беларусь сегодня. 2011, 30 июня
- Нарадзіліся 25 лютага
- Нарадзіліся ў 1922 годзе
- Нарадзіліся ў Рэчыцы
- Памерлі 13 чэрвеня
- Памерлі ў 2006 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Асобы
- Генерал-маёры СССР
- Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Кавалеры залатога знака ордэна Virtuti Militari
- Ганаровыя грамадзяне Пінска
- Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
- Мемуарысты СССР
- Супрацоўнікі КДБ СССР
- Функцыянеры УЛКСМ
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 9-га склікання
- Першыя сакратары райкамаў КПБ