Эліяс Магнус Фрыс

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Эліяс Магнус Фрыс
Elias Magnus Fries
Elias Magnus Fries.jpg
Дата нараджэння 15 жніўня 1794(1794-08-15)[1][2][3]
Месца нараджэння
Дата смерці 8 лютага 1878(1878-02-08)[1][2][5] (83 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька: Theodor Fries[d][8]
Дзеці: Theodor Magnus Fries[d], Robert Fries[d] і Elias Petrus Fries[d]
Род дзейнасці батанік, птэрыдолаг, брыёлаг, міколаг, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера батаніка, мікалогія
Месца працы
Альма-матар
Вядомыя вучні Nils Conrad Kindberg[d] і Carl Johan Johanson[d]
Вядомы як адзін з заснавальнікаў сістэматыкі грыбоў і лішайнікаў
Член у
Узнагароды і прэміі
Commons-logo.svg Эліяс Магнус Фрыс на Вікісховішчы
Сістэматык жывой прыроды
Аўтар найменняў шэрага батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «Fr.».
Спіс такіх таксонаў на сайте IPNI

Састарэлае абазначэнне батаніка: Fries

Э́ліяс Ма́гнус Фрыс[11] (шведск.: Elias Magnus Fries, 17941878) — шведскі батанік і міколаг, «бацька мікалогіі».

Кароткая біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям'і пастара.

Адукацыю атрымаў у Лундзе; у 1814 годзе атрымаў званне прыват-дацэнта.

У 1834 годзе ён ужо быў прафесарам практычнай эканоміі ва Упсальскім універсітэце, а ў 1851 годзе заняў месца прафесара батанікі і дырэктары музея і батанічнага саду таго ж універсітэта.

З 1859 года да смерці ён жыў у адстаўцы ва Упсале[12].

Фрыс працаваў ва ўсіх галінах батанікі; ён упершыню ўвёў у Швецыі натуральную класіфікацыю раслін і вывучэнне марфалогіі. Яго праца «Systema orbis vege tabilis» (Лунд, 1825(лац.) ) — класічная праца таго часу.

Па лішайнікам Фрыс выдаў: «Lichenographia Europaea reformata» (Лунд і Грэйфсвальд, 1831(лац.) ); «Lichenes Suecciae eksiccati» (Лунд, 1824—1833(лац.) ).

Фрыс асабліва вядомы сваімі працамі ў вобласці мікалогіі, ён з'яўляецца адным з заснавальнікаў сістэматыкі грыбоў. Першая яго мікалагічная праца «Observationes Mycologicae» (Капенгаген, 1815—1818; 2-ое выд., 1828(лац.) ), але самая каштоўная — гэта «Systema Mycologicum» (Лунд і Грэйфсвальд, 1821—1830(лац.) ; «Мікалагічная сістэма») — дата яе публікацыі з'яўляецца зыходным пунктам наменклатуры для большасці груп грыбоў (падобна таму, як дата публікацыі працы Species Plantarum К. Лінея — зыходная дата наменклатуры для сасудзістых раслін[13]). Затым ідуць «Elenchus Fungorum» (Грэйфсвальд, 1828(лац.) ); «Novae Symbolae Mycologicae» (1851(лац.) ); «Icones selectae Hymenomycetum nondum delineatorum» (1867—1875(лац.) ).

Даследаванню скандынаўскай флоры прысвечаны наступныя сачыненні: «Flora hollandica» (Лунд, 1817(лац.) ); «Novitiae florae Suecciae» (Лунд, 1828(лац.) ); «Flora Scanica» (Упсала, 1836(лац.) ); «Summum vegetabilium Scandinaviae» (Стакгольм і Лейпцыг, 1846—1848(лац.) ); «Herbarium normale» (Упсала, 1896(лац.) ), які ўключае экзэмпляры найбольш рэдкіх скандынаўскіх раслін.

Са шматлікіх манаграфій увагі заслугоўваюць: «Symbolae ad historiam Hieraciarum» (Упсала, 1848(лац.) ); «Monographia Hymenomycetarum Suecciae» (Упсала, 1857—1863(лац.) ); «Sveriges öltiga ochgiftiga Svanipar» (Стакгольм, 1860(шведск.) ).

Фрыс быў таксама вядомы як добры аратар і знаўца лацінскай мовы. У 1847 годзе яго абралі ў лік васямнаццаці шведскіх акадэмікаў[12].

У 1850 годзе Фрыс быў выбраны замежным членам-карэспандэнтам Пецярбургскай Акадэміі навук[13].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Eriksson G. Elias M Fries — 1917. — С. 522. Праверана 22 снежня 2016.
  2. 2,0 2,1 Elias Fries // Nationalencyklopedin — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 Femsjö kyrkoarkiv, Födelse- och dopböcker, SE/LLA/13082/C I/2 (1755-1811), bildid: C0021370_00113, sida 208 Праверана 3 чэрвеня 2019.
  4. 4,0 4,1 4,2 Eriksson G. Elias M Fries — С. 522. Праверана 22 снежня 2016.
  5. 5,0 5,1 Uppsala domkyrkoförsamlings kyrkoarkiv, Död- och begravningsböcker, SE/ULA/11632/F/7 (1874-1879), bildid: 80002756_00145 Праверана 3 чэрвеня 2019.
  6. Fries, Elias MagnusSvenskaGravar. Праверана 4 красавіка 2017.
  7. Elias Fries 1794–1878. Botaniker, mykologШведская царква. Праверана 26 мая 2019.
  8. Femsjö kyrkoarkiv, Födelse- och dopböcker, SE/LLA/13082/C I/2 (1755-1811), bildid: C0021370_00113, sida 208 Праверана 3 чэрвеня 2019.
  9. (unspecified title) Праверана 3 ліпеня 2019.
  10. Elias M Fries // Dictionary of Swedish National Biography — 1917.
  11. У літаратуры часта сустракаецца напісанне прозвішча як «Фрыз».
  12. 12,0 12,1 Фриз, Элиас // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). — СПб., 1890—1907..
  13. 13,0 13,1 Эліяс Магнус Фрыс (руск.)  — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі(Праверана 13 жніўня 2009)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]