Эн Эплбаўм
Эн Эплбаўм | |
---|---|
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | англ.: Anne Elizabeth Applebaum[1] |
Дата нараджэння | 25 ліпеня 1964[2][3][…] (58 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Муж | Радаслаў Сікорскі |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | гісторык, журналістка, калумністка, пісьменніца, пісьменніца-дакументалістка |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды | |
anneapplebaum.com (англ.) | |
![]() |
Эн Элізабет Эплбаўм (англ.: Anne Elizabeth Applebaum; нар. 25 ліпеня 1964, Вашынгтон) — амерыканская гісторык, пісьменніца і журналістка.
Прыезджая прафесарка практыкі ў Лонданскай школе эканомікі, член рэдакцыйнай калегіі часопіса The American Interest. У мінулым рэдактарка часопісаў The Economist і The Spectator, член выдавецкай рады The Washington Post. За працы па гісторыі Усходняй Еўропы, грамадзянскай супольнасці і камунізму неаднаразовая лаўрэатка журналісцкіх і пісьменніцкіх прэмій.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Раннія гады[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзілася ў яўрэйскай рэфармісцкай сям’і ў Вашынгтоне[11]. Бацька, Харві М. Эплбаўм — супрацоўнік юрыдычнай фірмы, маці, Элізабет (Блюм) Эплбаўм — працяглы час супрацоўніца мастацкай галерэі «Коркаран» у Вашынгтоне. Продкі бацькоў паходзяць з тэрыторыі сучаснай Беларусі, у маладосці Эплбаўм вывучала гісторыю іх эміграцыі ў ЗША[12].
У 1982 годзе скончыла прыватную квакерскую школу. У 1986 годзе атрымала падвоеную ступень бакалаўра з адзнакай summa cum laude ў Ельскім універсітэце па спецыяльнасцях «гісторыя» і «літаратура».[13] Студэнткай правяла лета 1985 года ў Ленінградзе і лічыць, што гэта паездка сфарміравала яе цяперашнія погляды на свет[14]. У 1987 годзе — ступень магістра Лонданскай школе эканомікі па спецыяльнасці «міжнародныя адносіны».[15] У 1988 годзе пэўны час вучылася ў Оксфардскім універсітэце, але пакінула вучобу і перабралася ў Варшаву як карэспандэнтка часопіса «The Economist».[16]
Журналісцкая кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Працавала рэдактаркай у брытанскім кансерватыўным штотыднёвым часопісе «The Spectator», адначасова як сталы аглядальнік пісала ў «The Daily Telegraph» і «Sunday Telegraph», друкавалася таксама ў «The Independent»[17].
У 1988 годзе перабралася ў Варшаву, як карэспандэнтка «The Economist». У 1990-я гады жыла паміж Варшавай і Лонданам. Як калумністка «The Economist» апублікавала шэраг артыкулаў пра грамадскія і палітычныя змены ва Усходняй Еўропе[18]. У 1992 годзе кароткачасова была і рэдактаркай «The Economist».
У 2001—2005 гадах жыла ў Вашынгтоне, была членам выдавецкай рады «The Washington Post»; таксама пачала весці ўласную калонку ў «The Washington Post», што доўжыўся наступныя 17 гадоў.[19]
У лістападзе 2019 года амерыканскі часопіс The Atlantic абвясціў, што Эплбаўм далучыцца да калектыву як журналістка-карэспандэнтка ў студзені 2020 года.[20]
Акадэмічная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
У гады жыцця ў Вашынгтоне (2001—2005) таксама была даследчыцай-памочніцай (англ.: Adjunct fellow) у Амерыканскім інстытуце прадпрымальніцтва (мазгавым цэнтры па пытаннях рынкавай эканомікі)[21].
Па вяртанні ў Еўропу ў 2005 годзе, праз год стала даследчыцай у American Academy in Berlin[en].[22]
У 2011—2016 гадах стварыла і кіравала Пераходным Форумам (англ.: Transitions Forum) у Legatum Institute[en] (мазгавым цэнтры па пытаннях адукацыі і дэмакратыі). Сфера праектаў Эплбаўм у Legatum Institute ўключала даследаванні аспектаў дэмакратыі ў Іраку, Іране, Грузіі, Украіне, Малдове і іншых краінах.[23][24][25][26][27][28] Таксама, у супрацоўніцтве з часопісам Foreign Policy стварыла «Лабараторыю дэмакратыі» (англ.: Democracy Lab), вэб-праект, які сачыў за пераходам краін ад і да дэмакратыі[29], пазней ён перамясціўся з сайта Foreign Policy да часопіса The Washington Post (пад назвай «Дэмакратычная пошта», англ.: Democracy Post)[30]. Акрамя гэтага, кіравала праектам «Па-за прапагандай» (англ.: Beyond Propaganda), сфакусаваным на аналізе прапаганды і дэзынфармацыі ў XXI ст.[31]
У 2016 годзе пакінула Legatum Institute праз змену пазіцыі інстытута па пытанні Brexit (пасля прызначэння CEO еўраскептычнай Філіпы Штраўд)[32] і перайшла працаваць у Лонданскую школу эканомікі на пасаду прафесара Інстытута глабальных адносін (англ.: Institute for Global Affairs), кіравала праектам «Арэна» (англ.: Arena), сфакусаваным на аналізе прапаганды ў XXI ст.[33], восенню 2019 года перавяла праект у Агорскі інстытут Універсітэта Джонса Гопкінса.[34]
Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]
Жыве ў Варшаве. Вызнае хрысціянства[35]. У 2013 годзе прыняла польскае грамадзянства.
У шлюбе з 1992 года з польскім палітыкам і дзяржаўным дзеячам Радославам Сікорскім, мае двух сыноў — Александэра і Тадэвуша.
Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]
- Applebaum, Anne (1994). Between East and West: Across the Borderlands of Europe. New York: Pantheon Books. 314 p. ISBN 0-679-42150-5.
- Applebaum, Anne (2003). Gulag: A History. New York: Doubleday. 677 p. ISBN 0-7679-0056-1.
- «ГУЛАГ: Гісторыя», атрымала Пулітцэраўскую прэмію[37], а таксама брытанскую прэмію Дафа Купера (англ.: Britain's Duff-Cooper Prize)[38], апавядае пра гісторыю савецкай сістэмы канцэнтрацыйных лагераў і апісвае штодзённае жыццё ў лагерах.
- Applebaum, Anne (2011). Gulag Voices: An Anthology. New Haven: Yale University Press. 224 p. ISBN 978-0-300-17783-1.
- «Галасы ГУЛАГа: Анталогія»
- Applebaum, Anne (2012). Iron Curtain: The Crushing of Eastern Europe, 1944—1956. London: Allen Lane. 614 p. ISBN 978-0-713-99868-9.
- «Жалезная заслона: Разбурэнне Усходняй Еўропы, 1944—1956»
- Applebaum, Anne (2012). From a Polish Country House Kitchen: 90 Recipes for the Ultimate Comfort Food. San Francisco: Chronicle Books. 288 p. ISBN 1-452-11055-7.
- «З польскай дамашняй сялянскай кухні: 90 рэцэптаў максімальна камфортнай ежы».
- Applebaum, Anne (2017). Red Famine: Stalin’s War on Ukraine. London: Penguin Randomhouse. 466 p. ISBN 978-0-385-53885-5.
- «Чырвоны Голад: Вайна Сталіна супраць Украіны», атрымала другую для Эплбаўм прэмію Дафа Купера (англ.: Britain's Duff-Cooper PrizeBritain’s Duff-Cooper Prize)[39], апавядае пра штучны голад 1932—1933 гадоў — Галадамор, якім савецкая ўлада мела на мэце знішчыць украінскую нацыю і ператварыць яе ў homo sovieticus.
- Applebaum, Anne (2020). Twilight of Democracy: The Seductive Lure of Authoritarianism[35]. London: Allen Lane. 208 p. ISBN 978-0-241-41971-7.
- «Прыцемкі дэмакратыі: Спакуслівая хараство аўтарытарызму», апавядае пра заняпад дэмакратыі на Захадзе, і паступовы дрэйф да аўтарытарызму.
- Applebaum, Anne (2020). Matka Polka. Warszawa: Osnova. 320 s. ISBN 9788366275102.
- «Маці полька», аўтабіяграфічная кніга ў кантэксце «другой прыёмнай радзімы» Эплбаўм — Польшчы.
Выбраныя ўзнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- Duff Cooper Prize (2003) за кнігу «Gulag: A History»
- Пулітцэраўская прэмія (2004) за кнігу «Gulag: A History»
- Афіцэрскі крыж Ордэна Заслуг перад Рэспублікай Польшча (2012)[40].
- Медаль герцага Вестмінтарскага за ваенную літаратуру ад Каралеўскага аб’яднанага інстытута абарончых даследаванняў (2013)
- Duff Cooper Prize (2017) за кнігу «Red Famine»
- Прэмія Ліянэля Гелбера (2018) за кнігу «Red Famine»
- Ордэн княгіні Вольгі III ступені (2019) за важкі ўклад ва ўшанаванне памяці ахвяр генацыду ўкраінскага народа — Галадамору 1932—1933 гадоў ва Украіне, падзвіжніцкую дзейнасць, скіраваную на асвятленне праўды пра Галадамор[41]
- Ордэн княгіні Вольгі II ступені (2022) за значныя асабістыя заслугі ў умацаванні міждзяржаўнага супрацоўніцтва, падтрымку дзяржаўнага суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэльнасці Украіны, важкі ўклад у папулярызацыю Украінскай дзяржавы ў свеце[42]
Зноскі
- ↑ а б в г д https://www.nytimes.com/1992/06/28/style/weddings-anne-applebaum-radek-sikorski.html
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 13 кастрычніка 2015.
- ↑ Anne Applebaum // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Anne Applebaum // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #126244189 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 снежня 2014.
- ↑ а б https://www.anneapplebaum.com/
- ↑ LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
- ↑ https://munkschool.utoronto.ca/gelber/authors/anne-applebaum-3/
- ↑ а б в https://www.nationalbook.org/people/anne-applebaum/
- ↑ https://www.corpus.ru/authors/enn-epplbaum.htm
- ↑ Through a (Communist) Looking Glass, Then and Now Архівавана 29 вересня 2015. (англ.)
- ↑ Applebaum, Anne (2017) (in English). Between East and West: Across the Borderlands of Europe. United Kingdom: Knopf Doubleday Publishing Group. pp. 6. ISBN 9780525433194. http://www.anneapplebaum.com/wordpress/wp-content/uploads/2008/11/between_east_and_west.pdf.
- ↑ Anne Applebaum — internationales literaturfestival berlin (ням.) (недаступная спасылка). Literaturfestival.com. Архівавана з першакрыніцы 20 студзеня 201820.01.2018. Праверана 3 красавіка 2017. (англ.)
- ↑ Applebaum, Anne. Russia and the Great Forgetting . Commentary Magazine (1 снежня 2015).
- ↑ Anne E. Applebaum to Wed in June , The New York Times (08.12.1991). Праверана 23 красавіка 2008. (англ.)
- ↑ Anne Applebaum biography , The Washington Post Company . Праверана January 28, 2012. (англ.)
- ↑ Anne Applebaum biography , The Washington Post Company . Праверана January 28, 2012. (англ.)
- ↑ Anne Applebaum , The Washington Post . Праверана 3 кастрычніка 2009. (англ.)
- ↑ Press Release: Anne Applebaum Joins The Atlantic as Staff Writer , The Atlantic (15 листопада 2019). Праверана 13 листопада 2020. (англ.)
- ↑ Press Release: Anne Applebaum Joins The Atlantic as Staff Writer , The Atlantic (15 листопада 2019). Праверана 13 листопада 2020. (англ.)
- ↑ Leonard, Brooke. Turning Abkhazia into a War , National Interest (08.05.2008). Праверана 31 снежня 2008. (англ.)
- ↑ Participants of the International Bertelsmann Forum 2006 . bertelsmann-stiftung.de. Архівавана з першакрыніцы 14 липня 2014. Праверана 28 січня 2012. (англ.)
- ↑ Democracy Works (англ.) . www.li.com. Архівавана з першакрыніцы 28 січня 2019.
- ↑ Blob . Архівавана з першакрыніцы 2 грудня 2020.
- ↑ The Future of Iran (англ.) . www.li.com. Архівавана з першакрыніцы April 18, 2017.
- ↑ Blob . Архівавана з першакрыніцы 20 листопада 2020.
- ↑ Blob . Архівавана з першакрыніцы 7 листопада 2020.
- ↑ Blob . Архівавана з першакрыніцы 17.11.2020.
- ↑ Democracy Lab (англ.) . www.li.com. Архівавана з першакрыніцы 28 січня 2019.
- ↑ DemocracyPost . Washington Post. Архівавана з першакрыніцы 1 грудня 2018.
- ↑ Beyond Propaganda (англ.) . www.li.com. Архівавана з першакрыніцы 28 січня 2019.
- ↑ Londoner's Diary: Love's Legatum Lost in battle over Brexit(нявызн.) , Evening Standard (8 снежня 2016).
- ↑ Science, London School of Economics and Political. People(нявызн.) . London School of Economics and Political Science.
- ↑ Anne Applebaum : Stavros Niarchos Foundation SNF Agora Institute at Johns Hopkins . snfagora.jhu.edu. Архівавана з першакрыніцы 28.11.2019.
- ↑ Comment Is King Архівавана 3 лістапада 2015 года. by Virginia Heffernan, New York Times, 23.04.2009. (англ.)
- ↑ From concentration camps to cotton. Untold histories of Russia and California revealed at Iconoclast this week. The Idaho Mountain Express, 23 березня 2005 (англ.)
- ↑ The 2004 Pulitzer Prize Winners General Nonfiction . Архівавана з першакрыніцы October 2, 2009. Праверана 3 кастрычніка 2009. (англ.)
- ↑ Britain’s Duff-Cooper Prize: Past Winners. 2019 (англ.)
- ↑ Britain’s Duff-Cooper Prize: Past Winners. 2019 (англ.)
- ↑ Odznaczenia państwowe w Święto Niepodległości (польск.) . prezydent.pl (11 лістапада 2012). Архівавана з першакрыніцы 20 студзеня 2013. Праверана 15 студзеня 2013.
- ↑ Указ Президента України № 865/2019 . Архівавана з першакрыніцы 24 листопада 2019. Праверана 23 листопада 2019.
- ↑ Указ Президента України від 23 серпня 2023 року № 595/2022 «Про відзначення державними нагородами України»
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Нарадзіліся 25 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1964 годзе
- Нарадзіліся ў Вашынгтоне
- Выпускнікі Ельскага ўніверсітэта
- Кавалеры ордэна Крыжа зямлі Марыі 3 класа
- Кавалеры ордэна княгіні Вольгі II ступені
- Кавалеры ордэна княгіні Вольгі III ступені
- Афіцэры ордэна Заслуг перад Рэспублікай Польшча
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Пісьменніцы ЗША