Эчміядзінскі кафедральны сабор

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Славутасць
Эчміядзінскі кафедральны сабор
Эчміядзінскі кафедральны сабор
Эчміядзінскі кафедральны сабор
40°09′41,85″ пн. ш. 44°17′26,49″ у. д.HGЯO
Краіна Арменія
Месцазнаходжанне
Канфесія Армянская апостальская царква
Епархія Diocese of Armavir[d] і Araratian Pontifical Diocese[d]
Архітэктурны стыль армянская архітэктура
Заснавальнік Gregory the Illuminator[d]
Дата заснавання 303

Эчміядзінскі кафедральны сабор (Арменія)
Эчміядзінскі кафедральны сабор
Эчміядзінскі кафедральны сабор

Сцяг ЮНЕСКА Аб'ект Сусветнай спадчыны
Cathedral and Churches of Echmiatsin and the Archaeological Site of Zvartnots
(Кафедральны сабор і цэрквы Эчміадзіна і археалагічны помнік Звартноц)
Спасылка №1011у спісе аб'ектаў Сусветнай спадчыны (en)
Тып Культурны
Крытэрыі ii, iii
Рэгіён Еўропа і Паўночная Амерыка
Уключэнне 2000  (24-я сесія)

Эчміядзінскі кафедральны сабор (арм.: Էջմիածնի Մայր Տաճար, ад ст.-арм. Էջ Միածինն [ɛːʤ miɑʦʼinn] — «Сашэсце Адзінароднага»[2]) — галоўны храм Армянскай апостальскай царквы, прастол Вярхоўнага Патрыярха Каталікоса Усіх Армян у 303—484 гг., і зноў з 1441 года. Размешчаны ў горадзе Вагаршапаце Армавірскае вобласці Арменіі. З 2000 года ўваходзіць у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Узведзены ў IV—V стагоддзях сабор лічыцца адным з самых старажытных хрысціянскіх храмаў у свеце. За ўсю сваю гісторыю ён зведаў мноства рэканструкцый. Першапачаткова, як і іншыя храмы, ён уяўляў сабой прамавугольны будынак, але пазней быў перабудаваны ў цэнтральна-купальны сабор. З часам будынак дапоўніўся званіцай, ратондамі, рызніцай і іншымі пабудовамі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Рэльефная выява Грыгорыя Асветніка на заходняй званіцы сабора (1650-я гг.)

Будаўніцтва сабора звязана з іменем цара Трдата III і каталікоса святога Грыгорыя Асветніка. Паводле падання, Трдат III загадаў закідаць камянямі 35 сясцёр-манашак, пасля чаго звар'яцеў. Адзін са зняволеных хрысціян па імені Грыгорый (які стаў вядомым пад імем Грыгорый Асветнік) вылечыў яго і звярнуў у хрысціянства, пасля чаго прыкладу свайго кіраўніка рушыла ўслед усё насельніцтва Арменіі. Месца ж для храма было паказана Грыгорыю Асветніку самім Ісусам Хрыстом, адкуль і паходзіць назва. Раней жа тут праводзіліся язычніцкія абрады і пакланенні мясцовым багам.

Эчміядзінскі сабор будаваўся не адно стагоддзе. Першапачаткова Сабор быў пабудаваны з дрэва ў форме базілікі. Але ўжо ў V стагоддзі быў перабудаваны, яму была нададзена крыжападобная форма, увянчаная купалам.

У VII стагоддзі Сабор быў перабудаваны ў камені. У XVII стагоддзі над саборам ўзвялі новы сучасны купал і трох'ярусную званіцу. У XVIII стагоддзі з трох бакоў Сабора былі ўзведзены шасцікалонныя ратонды.

У ХХ стагоддзі была ажыццёўлена грунтоўная рэстаўрацыя. Былі ўмацаваны калоны і аркі, якія падтрымліваюць купал, а сам купал быў абліцаваны свінцом. З мармуру быў пабудаваны новы алтар. Мармурам была выкладзена і падлога царквы. Былі абноўлены і дапоўнены роспісы ўнутры храма.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]