Юзаф Фардон

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юзаф Фардон

Адукацыя
Дзейнасць манах жабрацкага ордэна
Нараджэнне 5 жніўня 1862(1862-08-05)
Смерць 27 лютага 1927(1927-02-27) (64 гады)
Пахаванне
Бацька Якаў Фардон
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Юзаф Фардон, у манастве Мельхіёр (польск.: Józef Fordon (Melchior); 5 жніўня 1862, Гродна — 27 лютага 1927, Гродна) — святар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з сям’і вядомага гродзенскага архітэктара[1] Якава Фардона і яго трэцяй жонкі Феліцыі з Луковічаў.

Вучыўся ў Гродне і Віленскай дыяцэзіяльнай духоўнай семінарыі. У 1887 годзе ў Коўне быў пасвечаны ў святары. У 1887—1893 гадах пробашч у вёсках Струбніцы Ваўкавыскага павета, у 1893—1903 гадах у Дамброве Сакольскага павета, дзе пабудаваў касцёл, у 1903—1905 гадах у Гродне, у 1905—1909 гадах у касцёле Усіх Святых у Вільні[1].

Быў высланы з Вільні за збор у 1907 годзе подпісаў сярод духоўных і вернікаў пад петыцыяй да Папы Пія Х з просьбаю ўзяць пад сваю абарону архіепіскапа Эдварда Ропа, якога праследавалі царскія ўлады. Пасяліўся пры капліцы на могілках на Панарах, працягваючы кіраваць парафіяй[1].

У 1910 годзе ўступіў у ордэн францысканцаў — братоў меншых канвентуальных, атрымаў імя Мельхіёр. Пасля сканчэння навіцыяту ў Кракаве стаў капеланам у в. Вака Мураваная. Вікарый у Гродне з 1913 года[1].

Падчас баёў за горад у Першую сусветную вайну ў верасні 1915 года ахвяраваў сабою замест трынаццаці мясцовых пажарнікаў, якіх нямецкія ваенныя ўлады абвінавацілі ў супрацоўніцтве з расійскім войскам. Супрацоўнічаў з мясцовай ПАВ (1918). У 1919 годзе гвардыян рэактываванага кляштара ў Гродне. Пазней — гвардыян у Вільні. Пасля вяртання ў Гродна — дарадчык і спавядальнік айца М. Кольбэ, духоўны апякун рэдакцыі часопіса «Rycerz Niepokalanej»[1].

Саркафаг у касцёле Маці Божай Анёльскай

Быў пахаваны на каталіцкіх могілках у Гродне[1], у сямейным склепе каля бацькі і маці. 4 снежня 2003 годзе цела было эксгумавана і перапахавана ў саркафагу ў касцёле Маці Божай Анёльскай[2].

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

У яго гонар была названа адна з вуліц. Беатыфікаваны[1].

Л. Саванеўскі ў кнізе «Saga o Grodnie» пісаў пра яго: «Fordon — franciszkanin, człowiek świątobliwy»[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]