Перадзельск
Вёска
Перадзельск
|
Перадзе́льск[2] (трансліт.: Pieradzieĺsk, руск.: Передельск) — вёска ў Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Велікасельскага сельсавета.
Да 1 снежня 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Старавольскага сельсавета[3].
Знаходзіцца за 13 км на захад ад Пружан, 25 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы на лініі Баранавічы — Брэст. Насельніцтва — 175 жыхароў, 85 двароў (2005).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]За расійскім часам — у Міхайлаўскай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні[4]. Маёнтак Пярдзельск (польск.: Pierdzielsk)[5] ва ўласнасці Быхаўцаў[6]. Пазней, калі дочкі Здзіслава Быхаўца пасталелі, маёнтак быў перайменаваны ў Перадзельск, а пасля ў Яалін (польск.: Joalin)[5]. З пасагам аднае з дачок маёнтак перайшоў да Развадоўскіх. Паводле перапісу 1897 года 487 жыхароў, 64 двары.
За польскім часам — у гміне Шарашова Пружанскага павета Палескага ваяводства[7]. У 1939 — 528 жыхароў.
З верасня 1939 года ў складзе БССР. Паводле перапісу 1959 года ў вёсцы 461 жыхар, у 1970 — 510 жыхароў.
Да 2009 года ўваходзіла ў склад Старавольскага сельсавета. 1 снежня 2009 года рашэннем Брэсцкага абласнога савета дэпутатаў №242 сельсавет скасаваны, яго вёскі ўключаныя ў склад Вялікасельскага сельсавета[8].
Транспарт
[правіць | правіць зыходнік]Аўтамабільная дарога Н530 Перадзельск — Лазоўка[9].
Зноскі
- ↑ Алфавитный список улиц по Передельск (руск.). Почтовые коды РБ, индексы. Белпошта (22 лютага 2012).(недаступная спасылка)
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Решение Брестского областного Совета депутатов от 01.12.2009 N 242 «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Пружанского района» (руск.)(недаступная спасылка). Банк законов (1 лістапада 2011). Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2013. Праверана 8 ліпеня 2014.
- ↑ Przedzielsk // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 2: Januszpol — Wola Justowska (польск.). — Warszawa, 1902. — S. 522.
- ↑ а б Witold Karpyza.. Adamków (польск.). Ziemia Wołkowyska. Всё о Пружанах (15 жніўня 2012).
- ↑ Ancestral File Search Results (англ.). FamilySearch. The Church of Jesus Christ of Latter-day Saints (22 лютага 2012).(недаступная спасылка)
- ↑ Przedzielsk, вёска . Radzima.net (22 лютага 2012).
- ↑ Решение Брестского областного Совета депутатов от 01.12.2009 N 242 «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Пружанского района» (руск.)(недаступная спасылка). Банк законов (22 лютага 2012). Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2013. Праверана 8 ліпеня 2014.
- ↑ Решение Брестского областного исполнительного комитета от 22 декабря 2007 г. №1094 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Брестской области» (руск.)(недаступная спасылка). Спецпраект «Зона». Валерый Леванеўскі (22 лютага 2012). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2016. Праверана 8 ліпеня 2014.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2007. — 608 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0388-7.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Надвор'е ў в. Перадзельск