Ядвіга Іосіфаўна Раздзялоўская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ядвіга Іосіфаўна Раздзялоўская
Фатаграфія
«Аўтапартрэт» (1949)
Дата нараджэння 1 сакавіка 1902(1902-03-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 26 жніўня 1992(1992-08-26) (90 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мастачка
Член у
Узнагароды
Заслужаны дзеяч культуры Польшчы

Ядвіга Іосіфаўна Раздзяло́ўская, па нараджэнні Лясе́ўская (польск.: Jadwiga Lesiewska-Rozdziałowska; 1 сакавіка 1902, Бяла Падляска, Польшча — 26 жніўня 1992) — беларуская мастачка. Заслужаная дзяячка культуры Польшчы (1982).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў Бяле Падляскай[1]. У дзяцінстве і юнацтве жыла ў Замасці, скончыла мясцовую гімназію (1922)[2].

Навучалася ў Прамыслова-мастацкай школе ў Любліне (1929—1931), яе настаўнікам быў вучань Яна Матэйкі, вядомы мастак-жывапісец, графік і вітражыст Юзаф Мехофер[3].

Скончыла ў 1939 годзе Варшаўскую мастацкую школу[1]. У час 2-й сусветнай вайны знаходзілася на радзіме мужа ў Баранавічах, засталася ў Беларусі[2]. Працавала ў баранавіцкім фотаатэлье рэтушоркай, адначасова займалася жывапісам, у тым ліку і на заказ. Брала ўдзел у выстаўках падчас нямецкай акупацыі ў Баранавічах і Менску ў 1942 годзе, удзельнічала ў працы баранавіцкай мастацкай суполкі «Маладая Беларусь». За гэта пасля вайны выслана ў Казахстан[3].

У 1948 годзе вярнулася ў Беларусь, жыла ў Маладзечне[4].

З 1957 года член Беларускага саюза мастакоў[1]. У 1959—1977 гадах выкладала ў студыі выяўленчага мастацтва ў Маладзечне Мінскай вобласці[1]. Прымала ўдзел у выстаўках у Румыніі і Фінляндыі[2].

Ведала некалькі замежных моў, іграла на фартэпіяна[3].

Пахавана на маладзечанскіх могілках побач мужа[5].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Творчасці ўласцівы гарманічнасць каларыту, дакладнасць мастацкага вобраза, лірычнасць. Аўтарка сюжэтна-тэматычных карцін «Немцы адступаюць» (1946), «У рабства» (1947), «Дом-музей П. І. Чайкоўскага ў Кліне» (1951), «Раніца» (1956), «Адам Міцкевіч і Марыля Верашчака ў Туганавічах» (1965); партрэтаў «Дзяўчынка ў ружовым» (1956), «Маладая балерына» (1960), «Цыганка з дзіцем» (1968), «Мастак Б.Шахназараў» (1981); пейзажаў «Масток» (1956), «Від на аул Кубачы» (1963), «Нясвіж. Вясна ў парку» (1975), «Вясна ў лесе» (1982); нацюрмортаў «Кветкі і фрукты», «Вясновы нацюрморт» (абодва 1963), «Чаромха» (1966), «Белая акацыя», «Нацюрморт з вінаградам», «Мальвы» (усе 1976), «Нацюрморт з рабінаю» (1980), «Вязынка», «Рэквіем», «Родныя кветкі» (усе 1982), «Сказ беларускага лесу» (1984) і інш. Працавала таксама ў графіцы.

Зноскі

  1. а б в г Раздзялоўская Ядвіга Іосіфаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
  2. а б в LESIEWSKA-ROZDZIAŁOWSKA JADWIGA (1902—1992) malarka. Zamościopedia Encyklopedia Miasta Zamościa
  3. а б в Сяргей Харэўскі пра Ядвігу Раздзялоўскую, Onliner, 23 мая 2021, https://people.onliner.by/opinions/2021/05/23/belaruskiya-gistoryki-cikavy-lyos
  4. Людміла Цар, У госці да мастачкі Ядвігі Раздзялоўскай, Маладзечанскай газета, 21.03.2022, https://mgazeta.by/kultura/item/13143-u-gostsi-da-mastachki-yadvigi-razdzyalo-skaj.html Архівавана 27 ліпеня 2022.
  5. Зоя Хруцкая, Сёння ўшаноўваюць мастачку Ядвігу Раздзялоўскую, Рэгіянальная газета, 6 чэрвеня 2012, https://web.archive.org/web/20120606181524/http://rh.by/by/161/20/4416/

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]