Якаў Мікалаевіч Кімберг

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Якаў Мікалаевіч Кімберг
Дата нараджэння 16 снежня 1909(1909-12-16)
Месца нараджэння
Дата смерці 27 студзеня 1993(1993-01-27) (83 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
  • Сакрэт[d]
Грамадзянства
Прафесія акцёр
Тэатр
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені
Народны артыст Беларускай ССР

Якаў Мікалаевіч Кі́мберг[1][2] (16 снежня 1909 — 27 студзеня 1993) — беларускі савецкі акцёр, Народны артыст Беларускай ССР (1967).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў горадзе Адэса. У 1937 годзе скончыў драматычныя курсы пры кінастудыі «Масфільм». З 1938 года працаваў у Бабруйскім калгасна-саўгасным драматычным тэатры. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1944 годзе вярнуўся ў Бабруйскі калгасна-саўгасны тэатр, потым працаваў Бабруйскім абласным драматычным тэатры. У 1947—1973 гадах акцёр Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра.

Памёр Я. М. Кімберг 27 студзеня 1993 года ў Гродне. Пахаваны на могілках «Сакрэт»[3].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Якаў Мікалаевіч Кімберг быў адным з вядучых акцёраў Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра. Выконваў драматычныя камедыйныя і характарныя ролі. Сярод роляў у тэатры: Батура («Партызаны» К. Крапівы), Мілер («Падступства і каханне» Ф. Шылера), Цярэшка Калабок («Трыбунал» А. Макаёнка), Шальменка («Шальменка-дзяншчык» Р. Квіткі-Аснаўяненкі), Юсаў, Аркашка Шчасліўцаў («Даходнае месца», «Лес» А. Астроўскага), Шыковіч («Сэрца на далоні» паводле І. Шамякіна) і інш. Таксама зняўся ў мастацкім фільме «Трубач ваеннага аркестра» (студыя «Тэлефільм», рэжысёр А. Мухарскі)[4].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]