Якуб з Калінаўкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Якуб з Калінаўкі
лац.: Jakub Calinovius, польск.: Jakub z Kalinówki
Асабістыя звесткі
Псеўданімы: Каліноўскі, Калінуўка, Каліновіус
Дата нараджэння: невядома
Месца нараджэння:
Дата смерці: 1583
Грамадзянства:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: багаслоў, пісьменнік, гуманіст

Якуб з Калінаўкі (Каліноўскі, Калінуўка, Каліновіус, лац.: Jakub Calinovius, польск.: Jakub z Kalinówki; ? — 1583) — беларускі пратэстанцкі тэолаг і пісьменнік. Гуманіст,ідэолаг левай, плебейска-сялянскай плыні радыкальна-рэфармацыйнага руху ў Вялікім княстве Літоўскім у другой палове XVI стагоддзя, антытрынітарый[1][2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай або беднай шляхецкай сям'і ў Калінаўцы на Падляшшы. Мяркуюць, што напачатку ён быў ніжэйшым касцёльным служкай.

У 1560-я гады прапаведаваў(руск.) бел. у антытрынітарыянскім зборы ў маёнтку канцлера Вялікага Княства Літоўскага, магната-кальвініста Яўстафія Валовіча.

У 1568 годзе пакінуў гэту службу, верагодна, з прычыны свайго актыўнага ўдзелу ў антытрынітарскім руху ў Вялікім Княстве Літоўскім.

3 1567 года ўдзельнічаў у арыянскіх сінодах у Польшчы i Вялікім Княстве Літоўскім. На сінодзе ў Скрынску(англ.) бел. (пад Радамам) абраны прадстаўніком ад уніятаў на дыспут з дытэістамі, што сведчыць пра яго шырокую арыентацыю ў тэалагічных справах. У 1568 годзе на сінодзе літоўскіх братоў у Іўі (каля Валожына) разам з Паўлам з Візны вёў палеміку з лідэрам правага крыла антытрынітарыяў С. Будным па пытанні аб свецкай уладзе(руск.) бел. і валоданні чэляддзю нявольнай(руск.) бел.[1].

У 1569 годзе выехаў у Польшчу i там разам з Марцінам Чаховіцам і іншымі аднадумцамі з Вялікага Княства Літоўскага заснаваў у Ракаве(руск.) бел.[1] рэлігійную суполку, абавязкам кожнага члена якой было зарабляць сабе на хлеб толькі сваімі рукамі[2]. Каля 1575 года знаходзіўся ў Любліне. На радзіму, напэўна, ён так i не вяртаўся.

Погляды[правіць | правіць зыходнік]

Паслядоўнік Пятра з Ганёндза i Марціна Чаховіца. Быў заўзятым прыхільнікам сацыяльнай роўнасці(руск.) бел.. Спасылаючыся на Біблію, сцвярджаў, што Бог стварыў усіх людзей з адной крыві, таму ўсе людзі браты, і ніхто не мае права панаваць над іншымі. Лічыў, што крыніцай сацыяльнай няроўнасці з'яўляецца прыватная ўласнасць(руск.) бел.. Выступаў за негвалтоўнае пераадоленне няроўнасці праз маральнае самаўдасканаленне і мірны байкот(руск.) бел. існуючых грамадска-дзяржаўных інстытутаў[2].

Якуб меў значны аўтарытэт сярод радыкальных польскіх братоў i нават сярод сваіх непрыяцеляў, якія вымушаны былі паважаць яго як віднага члена суполкі. Ён выступаў супраць эксплуатацыі, свецкай улады, войнаў, адстойваў сацыяльную i нацыянальную роўнасць, свабоду веравызнання[1]. «Не можа i не павінна быць сярод сапраўдных хрысціян адрознення паміж яўрэем i грэкам, паміж рабом i свабодным — усе павінны быць роўныя. … Ці ж можна назваць хрысціянскім тое грамадства, дзе людзі валодаюць нявольнікамі, а брат пануе над братам i загадвае яму».

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 Якуб из Калиновки // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 716. — 737 с.
  2. 2,0 2,1 2,2 Падокшын С. Якуб з Калінаўкі // Вялікае Княства Літоўскае. Энцыклапедыя ў 3 т.. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 778. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0.(бел.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]