Яльцоўскі раён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Яльцоўскі раён
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 1924
Насельніцтва
  • 6 123 чал. (1 студзеня 2018)[5]
Плошча
  • 2 158 км²
Яльцоўскі раён на карце
Часавы пояс OMST[3], KRAT[3] і UTC+7
Тэлефонны код 38593
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Яльцоўскі раён (руск.: Ельцо́вский райо́н) — адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне (сельскі раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у Алтайскім краі Расіі. Утвораны ў 1924 годзе. 15 студзеня 1944 года 6 сельсаветаў Яльцоўскага раёна былі перададзены ў новы Ямінскі раён. 1 лютага 1963 года скасаваны. 30 снежня 1966 года адноўлены.

Адміністрацыйны цэнтр — сяло Яльцоўка, размешчанае за 313 км ад Барнаула.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Раён размешчаны ва ўсходняй частцы края на мяжы з Кемераўскай вобласцю ў перадгор’ях Салаірскага кража. Рэльеф — перадгорны. Разведаны мармур, вапняк, цагляна-даховачная гліна. Клімат кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня −17 °C, ліпеня +18,4 °C. Гадавая колькасць атмасферных ападкаў — 496 мм.

Па тэрыторыі раёна працякаюць рэкі Чумыш, Яльцоўка, Махоўка, Баброўка, Шалап, Неня. Глебы — чарназёмы, шэрыя лясныя. Растуць хвоя, бяроза, піхта, чаромха, акацыя, каліна. Насяляюць мядзведзь, лось, заяц, ліса, воўк, вавёрка, бабёр, андатра.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]