Мікалай Мацвеевіч Турбін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мікалай Мацвеевіч Турбін
Turbin Nikolaj Matveevitch.jpg
Дата нараджэння 4 чэрвеня 1832(1832-06-04) ці 16 чэрвеня 1832(1832-06-16)
Месца нараджэння
Дата смерці 20 лістапада 1913(1913-11-20) (81 год)
Прыналежнасць
Званне генерал ад інфантэрыі
Камандаваў 25-я пяхотная дывізія (Расійская імперыя)[d]
Узнагароды і прэміі

Мікалай Мацвеевіч Турбі́н[1] (руск.: Николай Матвеевич Турбин; 16 чэрвеня 1832 — 20 лістапада 1913[1]) — рускі ваенны дзеяч, генерал ад інфантэрыі (1902), археолаг. Правадзейны член Маскоўскага археалагічнага таварыства (1878), арганізатар і старшыня Маскоўскага нумізматычнага таварыства (1888), ганаровы член Таварыства вывучэння Магілёўскай губерні (1913).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў горадзе Ялец Арлоўскай губерні (сучасны адміністрацыйны цэнтр Яльцоўскага раёна Ліпецкай вобласці Расіі). У 1852 годзе скончыў Паўлаўскі кадэцкі корпус, у 1856 годзе — Мікалаеўскую акадэмію Генеральнага штаба. Быў накіраваны ў распараджэнне генерал-губернатара і камандуючага войскамі ва Усходняй Сібіры. У студзені 1858 года атрымаў званне штабс-капітана і быў пераведзены ў Генеральны штаб. На Далёкім Усходзе быў накіраваны на агляд кітайскай мяжы і сістэматычнае апісанне Іркуцкай губерні. У 1859 годзе узначальваў канвой рускай духоўнай місіі ў Пекіне. З 1862 года вярнуўся ў еўрапейскую частку Расіі і служыў кватэрмайстрам 2-й пяхотнай дывізіі, начальнікам штабоў 3-й, 29-й і 30-й пяхотных дывізій. У час паўстання 1863—1864 гадоў знаходзіўся ў складзе войскаў Віленскай ваеннай акругі. З 30 жніўня 1865 года ў званні палкоўніка. 30 мая 1867 года быў прызначаны камандзірам 61-а пяхотнага Уладзімірскага палка і займаў гэтую пасаду да 1877 года. У 1870 годзе зацверджаны ў званні дырэктара Магілёўскага апякунскага камітэта аб турмах. У студзені 1877 года прызначаны на пасаду начальніка штаба войскаў Маскоўскай ваеннай акругі. У час ваеннай кампаніі 1877—1878 гадоў уваходзіў у склад Камісіі па папярэдняй цэнзуры паведамленняў з фронту і публікуемых у маскоўскіх газетах. З 1 студзеня 1878 года ў званні генерал-маёра. У 1887—1889 годзе займаў пасаду начальніка Маскоўскага ваеннага шпіталя, потым да 1901 года — каменданта Выбаргскай крэпасці. У 1891—1896 гадах камандаваў 25-й пяхотнай дывізіяй, у 1896—1898 гадах — памочнік камандуючага войскамі Прыамурскай ваеннай акругі і старшыня часовай камісіі па ўзвядзенню абарончых і казарменных памяшканняў у Прыамурскім краі. У 1898—1902 гадах выў у распараджэнні ваеннага міністра, у 1902—1905 гадах — памочнік камандуючага войскамі Фінляндскай ваеннай акругі і адначасова генерал-губернатар Фінляндыі. З 4 ліпеня 1905 года быў членам Ваеннага савета Расійскай імперыі. Быў звольнены са службы 3 студзеня 1906 года.

Памёр 20 лістапада 1913 года[1].

Навуковая і грамадская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

У час службы ў Магілёўскай і Мінскай губернях займаўся археалогіяй. Даследаваў курганы ў Быхаўскім, Мсціслаўскім і Аршанскім паветах, каля вёскі Дымава Сенненскага павета (зараз у Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці)[1]. Разам з Я. Тышкевічам праводзіў даследаванні ў Барысаўскім, Ігуменскім, Мінскім паветах, раскопкі ў Заслаўі[1].

У 1888 годзе арганізаваў Маскоўскае нумізматычнае таварыства і стаў яго першым старшынёй. Ганаровы член Таварыства вывучэння Магілёўскай губерні з 1913 года[1].

Сярод публікацый:

  • Советы дядьке // Русский инвалид, 1902, № 217.
  • Новое приспособление для проверки прицеливания и спуска ударника // Русский инвалид, 1881, № 153.
  • Устройство прибора для проверки прицеливания и спуска // Русский инвалид, 1881, № 242.
  • Простой и дешевый станок для обучения прицеливанию по движущимся и выскакивающим целям // Русский инвалид, 1895, № 87.
  • О фейерверкерах в артиллерии // Русский инвалид, 1902, № 235.
  • Расписание занятий с молодыми солдатами артиллерии // Русский инвалид, 1902, № 271.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Турбін Мікалай Мацвеевіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 708. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  • Алексеев Л. В. Археология и краеведение Беларуси. XVI—30-е годы ХХ в. — Мн.: Беларуская навука, 1996. — 206 с.; ил.(руск.) 
  • Богданов В., Алексеев Л. Историография: западные земли домонгольской Руси в историко-археологическом осмыслении. 2-е изд., испр. и доп. Учебное пособие для бакалавриата и магистратуры. — Litres, 2019.(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]