Янка Хвораст
Янка Хвораст | |
---|---|
Дата нараджэння | 11 лютага 1902 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 ліпеня 1983 (81 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Адукацыя | |
Прафесія | танцор, балетмайстар |
Тэатр | |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Я́нка (Іван Ма́ркавіч) Хво́раст (24 лютага (11 лютага) 1902, в. Кацёлкі, цяпер у Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці — 1 ліпеня 1983) — беларускі танцоўшчык, балетмайстар, збіральнік беларускага харэаграфічнага фальклору. Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1977). Стрыечны брат Рыгора Шырмы.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў вёсцы Кацёлкі Пружанскага павета Гродзенскай губерні (Расійская імперыя). яго маці, Захвея Васільеўна (у дзявоцтве Шырма, 1875 - 1944)[1], паспрыяла росту таленту Рыгора Шырмы, які пачаў запісваць народныя песні менавіта ад сваёй цёткі па бацьку.
Пачатковую адукацыю атрымаў у царкоўнапрыходскім вучылішчы ў роднай вёсцы, дзе закончыў тры класы. У 1923 паступіў у чацвёрты клас гімназіі імя А. Міцкевіча ў Пружанах, дзе зблізіўся са старэйшым стрыечным братам Р. Шырмам, які пачынаў у Пружанах сваю культурніцкую працу. У 1926 Шырма пераязджае ў Вільню, следам за ім едзе Янка Хвораст.
З 1926 ён працягваў вучобу ў Віленскай беларускай гімназіі, дзе ўдзельнічаў у гуртках, тэатральных пастаноўках, спяваў у хоры пад кіраўніцтвам Рыгора Шырмы і распачаў творчую дзейнасць як саліст танцавальнай групы хору славянскай песні (1928). У 1929 паступіў на філалагічны факультэт Віленскага ўніверсітэта, дзе быў адным з кіраўнікоў музычна-драматычнай секцыі Беларускага студэнцкага саюза[2], браў актыўны ўдзел у дзейнасці Таварыства прыяцеляў беларусаведы. Адначасова вучыўся ў прыватнай школе балетнага майстэрства. У 1935 годзе, атрымаўшы дыплом магістра філасофіі, цягам трох гадоў не мог уладкавацца на працу з-за свайго беларускага паходжання, праваслаўнага веравызнання і спачування адраджэнцкаму руху[3]. Толькі ў 1938 уладкаваўся на працу настаўнікам польскай і лацінскай моў, псіхалогіі і логікі ў Вілейскай гімназіі імя Генрыка Сянкевіча.
Пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР з'яўляўся кіраўніком і салістам харэаграфічнай групы Беларускага ансамбля песні і танца пад кіраўніцтвам Рыгора Шырмы (1940-я—1951), з якім гастраліраваў па Уралу, Сібіры, Сярэдняй Азіі. Пад канец 1943 года калектыў вярнуўся ў Беларусь, выступаў на заводах, фабрыках, шпіталях, у партызанскіх атрадах і на перадавой. За час працы з ансамблем Янка Хвораст распрацаваў і паставіў больш за 60 танцаў, танцавальных кампазіцый, мініяцюр.
у 1953—1960 — саліст балета Беларускай філармоніі, аб'ехаў з гастролямі шматлікія гарады Савецкага Саюза. Акрамя таго, займаўся пастаноўкамі народных танцаў для калектыву.
У 1960—1978 пэўны час працаваў выкладчыкам у Мінскім харэаграфічным вучылішчы, кансультантам рэспубліканскага Дома народнай творчасці, аказваў дапамогу самадзейным харэаграфічным калектывам (сярод якіх смаргонскі народны ансамбль песні і танца імя Агінскага[4], наваградскі народны ансамбль песні і танца «Свіцязь», ваўкавыская «Маладосць», дзятлаўскі «Лянок», лідская «Лідчанка» і інш.[3]).
З 1978 года на пенсіі. Памёр у 1983.
Дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Любоў да народных спеваў і танцаў яшчэ ў дзяцінстве пераняў ад сваёй маці Захвеі Васілеўны, якая была вядомай на ўсё ваколле спявачкай, глыбокім знаўцам народнай песні.
Дзякуючы глыбокаму веданню беларускага танцавальнага фальклору, беражліваму стаўленню да яго нацыянальна-спецыфічных асаблівасцей зрабіў значны ўнёсак у развіццё беларускага народна-сцэнічнага танца. Стварыў сцэнічныя варыянты беларускіх танцаў «Таўкачыкі», «Мікіта», «Падушачка», «Козачка», кадрыляў «Котчынская», «Беларуская». Вялікая заслуга Івана Хвораста ў адраджэнні беларускіх карагодаў (танкоў) «Пойдзем, пойдзем лугам», «Дзявочы», «Лірычны», «Вішанька» і інш.
Запісаў і паставіў дзясяткі народных танцаў, якія часткова ўвайшлі ў зборнікі «Беларускія танцы» (1974, 1977), «Танцы Янкі Хвораста» (1991).
Яму належаць таксама харэаграфічныя кампазіцыі «Паланэз Агінскага» і «Світанак над Свіцяззю».
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1977)
- Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР
- Медалі
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Як правільна гаварыць і пісаць па-беларуску (разам з Янкам Станкевічам, Станіславам Глякоўскім і Антонам Шукелойцем; Вільня, 1937)[5]
- Белорусские танцы / И. М. Хворост (1974)[6]
- Хворост И. М. Белорусские танцы / редактор С. М. Гребенщиков. — Мн.: Беларусь, 1977. — 150 с. — 8 000 экз.[6]
- Танцы Янкі Хвораста: Зб. / Рэсп.навук.-метад.цэнтр культуры (1991)[7]
Зноскі
- ↑ Хвораст Захвея Васільеўна / в. Кацёлкі, Пружанскі раён
- ↑ Мастыка А.. 3.2. БСС пасля разгрому Грамады. Культурная і грамадская дзейнасць у зо-х гг. . Беларускі студэнцкі саюз Віленскага ўніверсітэта Стэфана Баторыя, 1919—1939. Старонка №1 горада Ліды і Лідскага павета (10 лютага 2012).
- ↑ а б Аляксей Вайткун.. Рукапісы не гараць. Янка Хвораст(недаступная спасылка). Культура. TUT.BY (26 лютага 2012). Архівавана з першакрыніцы 23 сакавіка 2012. Праверана 10 жніўня 2012.
- ↑ Тацяна Команава. «Дзе расцеш душой» // Культура. — 5-11 верасня 2009. — № 36, 904. Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016.
- ↑ Туронак Ю. Аўтары і выдаўцы // Беларуская кніга пад нямецкім кантролем, 1939—1944. — Мн., 2002. — С. 20. — (Бібліятэка часопіса «Беларускі Гістарычны Агляд»).
- ↑ а б Запрос: a001="BY-SEK-119818" (руск.). Сводный электронный каталог. Нацыянальная бібліятэка Беларусі (10 лютага 2012).
- ↑ Запрос: a001="BY-CNB-a179056"(недаступная спасылка). Каталог ЦНБ НАН Беларуси. Нацыянальная бібліятэка Беларусі (10 лютага 2012). Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2022. Праверана 10 жніўня 2012.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
- Здановіч Іван Юльянавіч. Хвораст Іван Маркавіч // Рупліўцы беларускага нацыянальнага адраджэння з Пружаншчыны: Грамадска-літаратурны даведнік. — Пружаны, 2003. — С. 131—132.
- Іван Маркавіч Хвораст // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Пружан. р-на / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.; Маст. А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1992. ISBN 5-85700-094-7. — С. 419.
- Республика Беларусь: энциклопедия. [В 7 т.].. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 2008. — Т. 7.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Рукапісы не гараць. Янка Хвораст Архівавана 23 сакавіка 2012.
- Нарадзіліся 11 лютага
- Нарадзіліся ў 1902 годзе
- Нарадзіліся ў Пружанскім павеце (Расійская імперыя)
- Памерлі 1 ліпеня
- Памерлі ў 1983 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Паўночных могілках
- Навучэнцы Віленскай беларускай гімназіі
- Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
- Постаці Беларускай дзяржаўнай філармоніі
- Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай харэаграфічнай гімназіі-каледжа
- Члены Беларускага студэнцкага саюза
- Заслужаныя работнікі культуры Беларускай ССР
- Асобы
- Нарадзіліся ў Пружанскім раёне
- Балетмайстры Беларусі
- Танцоўшчыкі Беларусі
- Фалькларысты Беларусі
- Зняволеныя Лукішскай турмы