Ян Аляшэўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ян Аляшэўскі
Кансультар базыльянскага ордэна
1709 — 1723
Царква Грэка-Каталіцкая Царква
Ігумен Барунскі
1709 — 1716

Дзейнасць гісторык
Нараджэнне XVII стагоддзе
Смерць 9 кастрычніка 1723(1723-10-09)
Прыняцце манаства 1686

Ян Аляшэўскі (польск.: Jan Oleszewski, укр.: Іван Олешевський, сяр. XVIІ ст Берасцейскае ваяводства ? — 9 кастрычніка 1723, Быцень[1]) — дзеяч Грэка-Каталіцкай Царквы ў Рэчы Паспалітай, царкоўны гісторык, базыльянін.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з шляхецкага роду. [2] Займаў пасаду падсудка берасцейскага земскага суда. Страцііў правую руку падчас бойкі . [3][4] У 1686 г. прыняў манаства ў ордэне базыльян. [5]) Пасвечаны на святара (1700). Займаў пасады пракуратара (16901706) і вікарыя (17041705) Віленскага манастыра Святой Тройцы. [6] [7] Ігумен базыльянскіх манастыроў у Мінску (17061709), [8] Барунах (17091716), [9] Тараканях (каля 17181721) , [10] Жыровіцах (17181719), [11] кансультар1709 г.), [12] протакансультар (17171723) базыльянскага ордэна. [13]

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Даследаваў гісторыю базыльянскіх манастыроў Вялікага Княства Літоўскага. Пісаў на польскай мове.

У працы «Абвяржэнне інфармацыі Ксяндзоў полацкіх езуітаў аб маёмасці іх калегіума»(1699) змясціў дакументаваныя доказы незаконнасці перадачы каралём Стэфанам Баторыям Полацкаму езуіцкаму калегіму зямель і будынкаў праваслаўных манастыроў. У «Мемарыяле аб Віленскім манастыры царквы Найсвяцейшай Тройцы» (17011704) даў падрабязанае апісанне манастырскіх пабудоваў, нерухомуай маёмасці, фундушаў і архіва. З папярэднім творам звязана брашура «Абарона Віленскага манастыра царквы Найсвяцейшай Тройцы» (Вільня, 1702). [14] У ёй аўтар адстойвае права манаскай супольнасці на самакіраванне, крытыкуе спробы свецкіх асобаў і уніяцкіх епіскапаў аслабіць ролю ордэна базыльян у кіраванні манастыром.

Барацьба паміж базыльянамі і уніяцкім епіскапатам за манастырскую маёмасць асвятляецца ў працы «Тлумачэнне некаторых ордэнскіх канстытуцый»(каля 1719). Тамжа змешчана важная інфармацыя аб шэрагу манастыроў Вялікага Княства Літоўскага. Ян Аляшэўскі — аўтар хронікі Барунскага базыльянскага кляштара [15]

Каштоўнай крыніцай па гісторыі базыльянскага ордэна з’яўляецца складзены гісторыкам "Памяннік " (1721).[16] У яго ўвайшлі кароткія біяграфіі 125 манахаў, у тым ліку ўніяцкіх епіскапаў і мітрапалітаў, з 1686 па 1721 гг. Пасля смерці Яна Аляшэўскага «Памяннік» працягнуў і давёў да 1730 г. протакансультар ордэна базыльян Антон Завадскі.

Займаўся палітычнай гісторыяй Рэчы Паспалітай. У гістарычнай хроніцы «Нарыс айчынных няшчасцяў» (1721) апісаў падзеі ў Вялікім Княстве Літоўскім з 1696 па 1721 гг., у тым ліку Грамадзянскую вайну (1696—1702)) і Вялікую Паўночную вайну (1700 −1721).

Зноскі

  1. Расійская нацыянальная бібліятэка (Санкт — Пецярбург).- Аддзел рукапісаў. — Польск. F.1.47 — s. 102.
  2. Marek Woliński. Lista nazwisk z Indeksu do "Volumina Legum
  3. Deruga Aleksy. Jeszcze jeden rękopis bazylianina Jana Oleszewskiego (†1723). // Ateneum Wileńskie — Rocznik XI — 1936 — s. 291
  4. Диковский Н. Базилианский орден и его значение в западно-русской униатской церкви в XVII и нач. XVIII в. — до Замойского провинциального собора 1720 г. // Гродненские Епархиальные ведомости. — 1906. — № 38 — С. 1023.
  5. Расійская нацыянальная бібліятэка (Санкт — Пецярбург).- Аддзел рукапісаў. — Польск. F.1.47 — s. 102.
  6. Deruga Aleksy. Jeszcze jeden rękopis bazylianina Jana Oleszewskiego (†1723). // Ateneum Wileńskie — Rocznik XI — 1936 — s. 291
  7. Расійская нацыянальная бібліятэка (Санкт — Пецярбург).- Аддзел рукапісаў. — Польск. F.1.47 — s. 102.
  8. Deruga Aleksy. Jeszcze jeden rękopis bazylianina Jana Oleszewskiego (†1723). // Ateneum Wileńskie — Rocznik XI — 1936 — s. 292.
  9. Археографический сборник документов относящихся к истории Северо-Западной Руси. — Том XII. — Вильна, 1900. — С. 170
  10. Deruga Aleksy. Jeszcze jeden rękopis bazylianina Jana Oleszewskiego (†1723). // Ateneum Wileńskie — Rocznik XI — 1936 — s. 292
  11. Stebelski I. Ostatnie prace // Archiwum Komissyi Historycznej. — Tom 1. — Kraków, 1878. — S.372
  12. Археографический сборник документов относящихся к истории Северо-Западной Руси. — Том XII. — Вильна, 1900. — С. 163
  13. Кульчинский И. Съезды базилиан в Западной Руси. // Вестник Западной России(руск.) бел.. — 1870. — Кн. IV. — Т. ІІ. — Отд. ІІ. — С. 37
  14. Ієродиякон Богдан ЧСВВ W poszukiwaniu autora Obrony monastyra wileńskiego…, wyd. 1702 r. w Wilnie
  15. Deruga Aleksy. Jeszcze jeden rękopis bazylianina Jana Olszewskiego (†1723). // Ateneum Wileńskie — Rocznik XI — 1936 — s. 291—297.
  16. Диковский Н. Базилианский орден и его значение в западно-русской униатской церкви в XVII и нач. XVIII в. — до Замойского провинциального собора 1720 г. // Гродненские Епархиальные ведомости. — 1906. — № 38 — С. 1024.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Refutacja informacji XX. Jezuitów Połockich o dobrach do ich collegium należących // Археографический сборник документов относящихся к истории Северо-Западной Руси. — Том XIII. — Вильна, 1902. — С. 47—71.
  • Memoriał abo informacja i objaśnienie klasztoru wileńskiego cerkwi Przenajświętszej Trojcy od jednego zakonnika … sporządzone roku 1701. // Археографический сборник документов относящихся к истории Северо-Западной Руси. — Том X. — Вильна, 1874. — С. 1—211.
  • Obrona monastyra wileńskiego cerkwi przenayswiętszey Troycy y zupełna informacya przez wielebnych OO. Bazylianow wileńskich unitow przy tey że cerkwi zostaiących na przyszłą da Bog generalną tegoż zakonu przpadaiącą kongregacyą sporządzona y do druku w roku 1702 podana : z obiasnieniem iak dawno y przez kogo cerkiew wileńska s. Troycy fundowana iest, iakie ab antiquo nadanie miała, y co zaprzyczyna że one za disuniey utraci. (Wilnio), 1702.
  • . Objaśnienie niektorych konstytucyj zakonnych reguły Świętego Ojca naszego Bazylego Wielkiego // Археографический сборник документов относящихся к истории Северо-Западной Руси. — Том XIII. — Вильна, 1902. — С. 1 — 34.
  • Wiadomość niektórych rżeczy, który sie działy w Borunach od roku 1706 od pogorżenia miasteczka i klasztoru…aż do roku 1715 wykonnotowane.
  • Pominnik, abo wizerunek śmiertelności ludzkiej przez opisanie wielebnych ojców i braci, zmarłych w Zakonie Ś-o Bazylego.od roku 1686, aż do roku terażnejszego 1721, od jednego zakonnika tejże reguły… — Расійская Нацыянальная Бібліятэка (Санкт — Пецярбург).- Аддзел рукапісаў. — Польск. F.1.47.
  • Abrys domowej nieszczęśliwości i wnętrznej niesnaski, wojny, Korony Polskiej i Wielkiego Księstwa Litewskiego pro informatione potomnym następującym czasom przez iedną zakonną osobę światu pokazany y z żałością wyrażony anno 1721. Opr. Franciszek Ksawery Kluczycki. Kraków 1899.
  • O sukcesji metropolitów od Jedności S. w Litwie i Rusi przyjętej z Kościołem rzymskim.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Диковский Н. Базилианский орден и его значение в западно-русской униатской церкви в XVII и нач. XVIII в. — до Замойского провинциального собора 1720 г.// Гродненские Епархиальные ведомости. — 1906. — № 38 — С. 1023—1026.
  • Deruga Aleksy. Jeszcze jeden rękopis bazylianina Jana Oleszewskiego (†1723), // Ateneum Wileńskie — Rocznik XI — 1936 — s. 291—297.
  • Wojnar M. M. Basilian scholars and publishing houses (XVII—XVIII). // Записки Чина Св. Василія Великого. — Том. 9 — Вип. 1 — 4. — Рим. 1974. — Стар. 74 — 75.