Ян Новак-Езяранскі
Ян Новак-Езяранскі | |
---|---|
польск.: Jan Nowak-Jeziorański | |
Род дзейнасці | журналіст, пісьменнік, палітык |
Дата нараджэння | 3 кастрычніка 1914[1][2] ці 1913[3][4][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 студзеня 2005[6] |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Член у | |
Прыналежнасць | Польская Рэспубліка |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ян Новак-Езяранскі (польск.: Zdzisław Antoni Jan Nowak-Jeziorański; 3 кастрычніка 1914 — 20 студзеня 2005) — польскі журналіст, публіцыст, палітычны актывіст, стваральнік польскай службы Радыё Свабода / Радыё Свабодная Еўропа, які быў яе дырэктарам цягам 25 гадоў, «вораг № 1 уладаў Польскай Народнай Рэспублікі»[крыніца?], антыкамуніст, актывіст польскай Арміі Краёвай падчас Другой сусветнай вайны.
Прозвішча і мянушкі
[правіць | правіць зыходнік]Пры народзінах атрымаў імя Zdzisław Antoni Jeziorański. А імя Jan Nowak стала яго журналісцкім псеўданімам на Радыё Свабода. Іншыя псеўданімы: Jan Kwiatkowski і Adalbert Kozlowski.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Варшаве. Скончыў Пазнаньскі ўніверсітэт па спецыяльнасці эканаміста, дзе па сканчэнні працаваў асістэнтам. На пачатку вайны, у 1939 годзе, Ян Новак-Езяранскі трапіў у нямецкі палон, аднак здолеў уцячы, браў удзел у Варшаўскім паўстанні, шмат разоў, рызыкуючы жыццём, перавозіў лісты ад польскага эмігранцкага ўрада ў Лондане ў акупаваную Польшчу.
Езяранскі пачаў журналісцкую кар'еру ў 1948 годзе ў брытанскай Бі-Бі-Сі, потым пераехаў у Мюнхен, дзе кіраваў польскай службага Саветаё Свабодная Еўропа амаль 25 гадоў (з 1952 да 1976). Пасля пераехаў у ЗША, дзе быў кансультантам Рады Бяспекі гэтай краіны ў час прэзідэнцтва Джымі Картэра і Рональда Рэйгана.
У 1989 годзе ўпершыню пасля сканчэння Другой сусветнай вайны прыехаў у Польшчу, дзе яго віталі як нацыянальнага героя.
Ян Новак-Езяранскі да канца жыцця не развітваўся з журналістыкай, шмат пісаў, браў удзел у грамадскім жыцці.
Ян Новак-Езяранскі цікавіўся праблемамі Беларусі. Так, напрыклад, у амаль 90-гадовым узросце ён пабываў у Беларусі, у 2003 годзе напісаў у газету «Gazeta Wyborcza» артыкул пад назвай «Абудзіць Беларусь», у якім пісаў, што галоўнымі праблемамі Беларусі ёсць русіфікацыя, вынішчэнне беларускай самасвядомасці і адсутнасць у апазіцыйных сіл магчымасцей данесці свае погляды да ўласнага народа.
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #123667321 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 4 мая 2014.
- ↑ Find a Grave — 1996. Праверана 5 жніўня 2024.
- ↑ Jan Nowak // CONOR.SI Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Jan Nowak // Faceted Application of Subject Terminology Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #123667321 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 снежня 2014.
- ↑ Jan Nowak-Jeziorański (właśc. Zdzisław Jeziorański) // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #123667321 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 1 студзеня 2015.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ян Новак-Езяранскі
- Radio Free Europe / Radio Liberty (па-англійску)
- Ян Новак-Езяранскі хоча абудзіць Беларусь Архівавана 29 снежня 2003.
- Памёр стваральнік польскай службы Радыё Свабода Ян Новак-Езяранскі
- Асобы
- Нарадзіліся 3 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1914 годзе
- Нарадзіліся ў 1913 годзе
- Нарадзіліся ў Берліне
- Памерлі 20 студзеня
- Памерлі ў 2005 годзе
- Памерлі ў Варшаве
- Пахаваныя на Паванзкоўскіх могілках
- Выпускнікі Універсітэта імя Адама Міцкевіча
- Узнагароджаныя Прэзідэнцкім медалём Свабоды
- Камандоры з зоркай ордэна Заслуг перад Рэспублікай Польшча
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Адраджэння Польшчы
- Кавалеры ордэна Адраджэння Польшчы
- Кавалеры сярэбранага знака ордэна Virtuti Militari
- Кавалеры ордэна Белага арла (Польшча)
- Ганаровыя дактары Ягелонскага ўніверсітэта
- Ганаровыя грамадзяне Гданьска
- Журналісты Польшчы
- Ганаровыя грамадзяне Варшавы
- Удзельнікі Варшаўскага паўстання
- Ганаровыя грамадзяне Гдыні
- Ганаровыя грамадзяне Познані
- Ганаровыя грамадзяне Уроцлава
- Ганаровыя грамадзяне Кракава